Нікас Анастасіядыс

дзеючы 7-ы прэзідэнт Рэспублікі Кіпр

Нікас Анастасіядыс (грэч. Νίκος Αναστασιάδης; нар. 27 верасня 1946) — 7-ы прэзідэнт Рэспублікі Кіпр (з 2013 па 2023), лідар правацэнтрысцкай палітычнай партыі Дэмакратычнае аб’яднанне.

Нікас Анастасіядыс
грэч. Νίκος Αναστασιάδης[1][2]
3-і President of Democratic Rally[d]
8 чэрвеня 1997 — 10 мая 2013
Папярэднік Yannakis Matsis[d]
Пераемнік Averof Neofytou[d]
7-ы прэзідэнт Рэспублікі Кіпр[d]
28 лютага 2013 — 28 лютага 2023
Папярэднік Дымітрыс Хрыстофіяс
член Палаты прадстаўнікоў Кіпра[d]
4 чэрвеня 1981 — 11 снежня 1985
член Палаты прадстаўнікоў Кіпра[d]
12 снежня 1985 — 29 мая 1991
член Палаты прадстаўнікоў Кіпра[d]
30 мая 1991 — 5 чэрвеня 1996
член Палаты прадстаўнікоў Кіпра[d]
6 чэрвеня 1996 — 6 чэрвеня 2001
член Палаты прадстаўнікоў Кіпра[d]
7 чэрвеня 2001 — 31 мая 2006
член Палаты прадстаўнікоў Кіпра[d]
1 чэрвеня 2006 — 1 чэрвеня 2011
член Палаты прадстаўнікоў Кіпра[d]
2 чэрвеня 2011 — 27 лютага 2013
Нараджэнне 27 верасня 1946(1946-09-27)[3][4][…] (77 гадоў)
Жонка Andri Moustakoudes[d]
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень навуковая ступень у галіне права[d][4][5] і master in Shipping Law[d][4][5]
Дзейнасць палітык, адвакат
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт anastasiades.topcyprus.net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Упершыню Анастасіядыс быў абраны ў Парламент Кіпра ў 1981 годзе і з’яўляецца лідарам партыі ДІСІ з 8 чэрвеня 1997 года. На парламенцкіх выбарах 22 мая 2011 года яго партыя Дэмакратычнае аб’яднанне атрымала 20 месцаў, больш чым любая іншая партыя, але менш за палову ад агульнай колькасці месцаў у Парламенце Кіпра.

Па сваёй прафесіі ён юрыст і з’яўляецца заснавальнікам юрыдычнай фірмы Nicos Chr. Anastasiades & Partners. Скончыў юрыдычны факультэт у Афінскім універсітэце і аспірантуру Універсітэцкага каледжа Лондана (Універсітэт Лондана).

Палітычныя погляды правіць

Партыя Дэмакратычны сход падтрымлівае скарачэнне ці поўную адмову ад вайсковага прызыву.

Партыя Дэмакратычны сход выступае ў падтрымку таго, што трэба скараціць тэрмін вайсковай службы да мінімуму і ажыццяўляць набор у армію з ваенных прафесіяналаў.

Кіпрскае пытанне правіць

Нікас Анастасіядыс быў галоўным прыхільнікам плана Кофі Анана па вырашэнні Кіпрскага пытання, хоць больш за палову (61 %) яго аднапартыйцаў прагаласавалі супраць.

Далучэнне да НАТА правіць

У лютым 2011 года Парламент Кіпра прагаласаваў за праграму «Партнёрства дзеля міру» — апошні крок Кіпра па далучэнні да НАТА. Па ініцыятыве Нікаса Анастасіядыса партыі ДІСІ, ЕДЕК і ЕК падтрымалі гэта рашэнне. Аднак прэзідэнт Кіпра Дзімітрыс Хрыстофіяс (АКЕЛ) наклаў вета, заявіўшы, што гэта членства не супадае з яго абяцаннем дасягнуць мірнага вырашэння Кіпрскага пытання. Нікас Анастасіядыс заявіў, што Кіпр неадкладна ўступіць у НАТА, калі ён, Анастасіядыс, пераможа на прэзідэнцкіх выбарах у 2013 годзе.

Прэзідэнтцтва правіць

У сакавіку 2012 годаНікас Анастасіядыс высунуў сваю кандыдатуру для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта Кіпра ў 2013 годзе. Ён набраў 673 галасы (86,73 %), тады як за яго найбліжэйшага суперніка Алену Тэахарус прагаласавалі 108 чалавек (13,27 %).

У 2013 годзе перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў на Кіпры[7]

4 лютага 2018 года Нікас Анастасіядыс перавыбраны Прэзідэнтам Рэспублікі Кіпр. Па дадзеных міністэрства ўнутраных спраў, Нікас Анастасіядыс у другім туры набраў амаль 56 % галасоў выбаршчыкаў. Яго супернік, кандыдат ад левых сіл Стаўрас Малас, якога падтрымлівала ўплывовая Прагрэсіўная партыя працоўнага народа Кіпра, атрымаў падтрымку 44 % выбаршчыкаў[8].

Асабістае жыццё правіць

Нікас Анастасіядыс жанаты з Андрай Мустакудзі з 1971 года, мае дзвюх дачок Эльзу і Іно, і чатыры ўнука Эндзі, Ніколь, Джордж і Ніка.

Зноскі

Спасылкі правіць