Нік Д’Алойсіа — англійскі праграміст і інтэрнэт-прадпрымальнік. Ён вядомы як стваральнік Summly. Нік быў прызнаны самым маладым чалавекам, які атрымаў раўнд венчурнага капіталу ў тэхналогіях ад мільярдэра, усяго ў 15 гадоў.[1][2] Па стане на сакавік 2013 года, Summly быў прададзены Yahoo!, як паведамлялася, за 30 мільёнаў долараў ЗША што робіць яго адным з самых маладых self-made-мільянераў. Д’Алойсіа быў узнагароджаны прэміяй «Наватар года» ў Нью-Ёрку на WSJ за яго працу ў Summly і ў Yahoo!. Ён быў таксама ўключаны часопісам Time Magazine ў спіс «Time 100» у якасці аднаго з найбольш уплывовых падлеткаў у свеце. У 2014 годзе Нік анансаваў запуск новай мабільнай праграмы Yahoo News Digest, на CES у Лас-Вегасе. Yahoo News Digest выйграў Apple Design Award 2014 на WWDC сваёй тэхналагічнасцю. Нік Д'Алойсіа пакінуў Yahoo! у 2015 годзе. Ён таксама з’яўляецца студэнтам у Хертфорд, адзін з коледжаў Оксфардскага універсітэта, дзе ён вывучаў інфарматыку і філасофію. У 2015 годзе Нік стаў «Прадпрымальнікам ў рэзідэнцыі» (Entrepreneur in Residence) у кампаніі Airbnb.

Нік Д'Алойсіа
У Лондане ў 2012
Імя пры нараджэнні Нікалас Д'Алойсіа-Манцілья
Род дзейнасці прадпрымальнік, праграміст
Дата нараджэння 1 лістапада 1995(1995-11-01) (28 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Вялікабрытанія
Бацька Лу Манцілья
Маці Дыяна Д'Алойсіа
Альма-матар
Сайт twitter.com/nickdaloisio
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асабістае жыццё правіць

Нік Д’Алойсіа нарадзіўся ў Лондане, Англія, у 1995 годзе.

Неўзабаве пасля наражэння Ніка, сям’я пераехала ў Аўстралію, дзе яны жылі ў гародзе Перте. Сям’я вярнулася ў Вялікабрытанію, калі яму было сем гадоў, і ён вырас у Лондане. Ён быў студэнтам у прыватнай школе каледжы ў Ўімблдоне, Лондане, дзе ён атрымаў навуковую стыпендыю.

У цяперашні Нік час з’яўляецца студэнтам Оксфардскага універсітэта, у той час як да гэтага часу выконвае свае абавязкі ў якасці мэнэджэра прадукту на Yahoo News Digest.

Кар’ера правіць

Trimit, Summly, Yahoo News Digest правіць

У 15 гадоу Нік стварыў прыладу для iPhone якая змяніла яго жыцце, назвау ён яе Trimit. Гэта мабільная прылада, задача якой была фільтраваць и паказваць карыстальніку больш цікавыя навіны, навіны так-сама катэгарызаваліся. У прыладзе выкарыстоўваецца аналітычны інструмент для кандэнсацыі тэкставага ўтрымання ў 1000, 500, 140 знакаў. Прыладай адразу зацикавилася кампания Apple. Прылада атрымала 300 000 $ венчурнага капіталу і пасля быў зроблены рэ-дызайн прылады і змена назвы на Summly. У 2014 годзе кампанія Yahoo! выкупіла гэту прыладу и назва была яшчэ раз зменена на Yahoo News Digest (Навінавы дайджэст Yahoo).

Зноскі

  1. Ouimet, Maeghan. World's Youngest VC-Funded Entrepreneur? - Yahoo Small Business Advisor(недаступная спасылка). Smallbusiness.yahoo.com (2 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2013. Праверана 28 кастрычніка 2013.
  2. Lomas, Natasha. True Ventures Invests In 19 Year Old Entrepreneur Brian Wong. TechCrunch (3 жніўня 2010). Праверана 28 кастрычніка 2013.

Спасылкі правіць