Нінсун, або Нінсумун (шум. 𒀭𒊩𒌆𒄢) — шумерская багіня, маці эпічнага героя Гільгамеша.

Нінсун
Рэльеф з выявай Нінсун, 3 тысячагоддзе да н.э.
Рэльеф з выявай Нінсун, 3 тысячагоддзе да н.э.
Багіня жывёлагадоўлі
Міфалогія Шумера-акадская
Пол жанчына
Бацька Энмеркар
Маці магчыма Энмеркар-зі
Муж Лугальбанда
Дзеці Гільгамеш
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Этымалогія правіць

Першапачаткова імя багіні чыталася асірыялогамі як Нінсун. У такой форме яно часцей ужываецца ў літаратуры і ў нашы дні. Аднак найбольш правільнай формай прачытання з'яўляецца Нінсумун. Імя значыць «панна дзікіх кароў».

Эпас правіць

Нінсумун узгадваецца ў эпічных творах шумераў, прысвечаных Лугальбандзе і Гільгамешу. У эпасе пра Лугальбанду яна выступае ў якасці дачкі Энмеркара, валадара Урука, перад якой заляцаецца галоўны герой. У эпасе пра Гільгамеша яна называецца жонкай Лугальбанды і маці Гільгамеша, аказвае дапамогу сыну ў барацьбе супраць пачварнага волата Хумбабы.

Шанаванне правіць

Вядома, што Нінсун ушаноўвалася як багіня ва Уруку, Ніпуры, Лагашы, шумерскай дзяржаве часоў трэцяй дынастыі Ура. Але яе функцыі не да канца зразумелы. Паколькі імя звязана з каровамі, што асабліва падкрэсліваецца ў акадскай форме Рымат-Нінсун, дзе частка рымат значыць буйную рагатую жывёлу, то мяркуецца, што першапачаткова яна была багіняй жывёлагадоўлі, заступніцай пастухоў. Але для Ур-Наму і валадароў Урука 2 тысячагоддзя да н. э. Нінсун і Лугальбанда ў першую чаргу — продкі кіруючых дынастый. Прычым, Нінсун разглядалася вышэй за свайгно міфічнага мужа. У Ніпуры культ Нінсун быў прысвечаны месячным цыклам.

Такім чынам, функцыі Нінсун маглі паступова трансфармавацца. Вядома, што лугалі трэцяй дынастыі Ура параўновалі сябе з пастырамі народа, і Нінсун з заступніцы пастухоў ператварылася ў заступніцу ўлады. Цыклічны характар адгоннай жывёлагадоўлі і атрымання малака мог з цягам часу быць атаесамлены з астранамічнымі цыкламі.

Распаўсюджаным знакам Нінсун была карова. На выявах высокі статус Нінсун як багіні або дачкі валадара Урука падкрэсліваўся фальбонамі на спадніцы.

Спасылкі правіць