Ніўкі (Брагінскі раён)

былы пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Ні́ўкі  — былы пасёлак у Новаялчанскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Пасёлак
Ніўкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
1 чалавек (2004)
СААТА
3203843036
Ніўкі на карце Беларусі ±
Ніўкі (Брагінскі раён) (Беларусь)
Ніўкі (Брагінскі раён)
Ніўкі (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Ніўкі (Брагінскі раён)

У 2005 годзе пасёлак быў выключаны са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 37 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 5 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 156 км ад Гомеля.

Транспартная сетка правіць

Праз вёску праходзіць дарога мясцовага значэння «АндрэеўкаМікалаеўка—Ніўкі» (Н3491).

За 2,5 км знаходзіцца пуцявы пост Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Будынкі драўляныя.

Гісторыя правіць

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у баях за вызваленне пасёлка 28 верасня 1943 года адмеціўшымся начальніку штаба кавалерыйскага палка капітану А. В. Красікаву, санінструктару І. М. Пятлюку, радавому Р. Ф. Нагорнаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У складзе саўгаса «Краснае» (цэнтр — вёска Краснае).

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Дынаміка правіць

  • 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.
  • 2006 — Насельніцтва атсутнічае.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0