Оберан Герберт (англ.: Herbert Auberon; 19221974) — брытанскі грамадска-палітычны дзеяч.

Оберан Герберт
Нараджэнне 25 красавіка 1922(1922-04-25)[1]
Смерць 1974[2]
Бацька Aubrey Herbert[d][3][4]
Маці Mary Gertrude Vesey[d][3][4]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітолаг

Біяграфія правіць

Паходзіў з арыстакратычнай сям'і, быў сынам вядомага брытанскага дыпламата, падарожніка і «хроснага бацькі албанскай незалежнасці» Обры Герберта (1880—1923) і ўнукам палітычнага дзеяча і лідара кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі Генры Герберта (1831—1890). Оберан Герберт вучыўся ў Оксфардзе (1940—42). Пасля няўдалых спробаў трапіць у брытанскую, французскую або нідэрландскую арміі з прычыны праблем са здароўем ён паступіў у Польскую армію, у якой і служыў да канца II сусветнай вайны. Быў удзельнікам Нармандскай кампаніі. Ад гэтага часу займеў добрыя стасункі з палякамі, а таксама з беларусамі і ўкраінцамі, што ваявалі ў польскім войску, стаў цікавіцца ўсходнееўрапейскім пытаннем. У пасляваенны час ён шмат дапамагаў уцекачам з Усходняй Еўропы, наладзіў сувязі і стаў прадстаўніком інтарэсаў іх нацыянальных груп у найвышэйшых колах Брытаніі. Валодаў шасцю мовамі, у тым ліку беларускай.

Оберан Герберт быў сярод ініцыятараў стварэння Англа-беларускага таварыства (1954), у далейшым яго шматгадовы старшыня (1965—73). Ён называў беларусаў «найбольшымі англічанамі з усіх усходнееўрапейцаў»[5].

Памеры пакінутай ім пасля смерці спадчыны складалі болей за 900 тысяч фунтаў.

Зноскі

  1. Lundy D. R. Auberon Mark Henry Yvo Molyneux Herbert // The Peerage
  2. Auberon Herbert // Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  3. а б Kindred Britain
  4. а б Lundy D. R. The Peerage
  5. Centenary of Auberon Herbert (1922–1974), the Man Who Started British-Belarusian Collaboration by Paval Šaucoū. The Journal of Belarusian Studies 12 (2022) p.p. 95–99

Літаратура правіць

  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн,, 2010.
  • Auberon Herbert // The Journal of Byelorussian Studies. Vol. III. № 2. London, 1974. P. 183—184.
  • John Jolliffe, ed., Auberon Herbert: A Composite Portrait, Compton Russell, Tisbury, Wilts., 1976. — 79 p.