Од Хасель (нарв.: Odd Hassel; 17 мая 1897, Осла11 мая 1981) — нарвежскі фізіка-хімік, член Нарвежскай АН у Осла (1933). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1969).

Од Хасель
нарв.: Odd Hassel
Дата нараджэння 17 мая 1897(1897-05-17)[1][2][…]
Месца нараджэння Крысціянія, Шведска-нарвежскае каралеўства
Дата смерці 11 мая 1981(1981-05-11)[1][2][…] (83 гады)
Месца смерці Осла, Нарвегія[3]
Грамадзянства
Бацька Ernst August Hassel[d]
Род дзейнасці фізікахімік, хімік, выкладчык універсітэта, фізік
Навуковая сфера Фізічная хімія
Месца працы Універсітэт Осла
Альма-матар Універсітэт Осла
Член у
Узнагароды
Нобелеўская прэмія — 1969
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў універсітэт Осла (1920); адукацыю працягваў ва ўніверсітэтах Францыі, Італіі, Германіі (1921-1925). Доктар філасофіі (1924). Дацэнт (з 1926), прафесар універсітэта Осла (1934-1964).

Асноўныя працы правіць

Адзін з заснавальнікаў канфармацыйнага аналізу, аўтар шэрагу фундаментальных прац па стэрэахіміі і крышталяхіміі. Хасель упершыню рэнтгенаграфічна даследаваў цыклагексан і паказаў, што яго шасцічленны цыкл мае форму (канфармацыю) крэсла; паказаў далей, што такую ж канфармацыя маюць вытворныя цыклагексану, сістэмы, якія змяшчаюць кандэнсаваныя цыклагексанавыя кольцы, а таксама некаторыя цукры, напрыклад піранозы; прапанаваў наменклатуру і абазначэнне замяшчальнікаў у розных палажэннях цыклу.

Зноскі

  1. а б Odd Hassel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Odd Hassel // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. World of Scientific Discovery on Odd Hassel