Олеў Йы́гі (эст.: Olev Jõgi; 9 студзеня 1919, вёска Веске, востраў Саарэмаа, Эстонія — 27 студзеня 1989) — эстонскі літаратуразнавец, перакладчык. Заслужаны пісьменнік Эстоніі (1978). Лаўрэат Літаратурнай прэміі Эстоніі 1971.

Олеў Йыгі
эст.: Olev Jõgi
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 студзеня 1919(1919-01-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 1989(1989-01-27) (70 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Mall Jõgi[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, журналіст
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды

Скончыў у 1956 годзе Тартускі ўніверсітэт.

Біяграфія правіць

Аўтар зборнікаў літаратурна-крытычных артыкулаў «Літаратурныя каардынаты» (1963), «Зыб на вадзе» (1973), «Барозны і цені» (1975, Літаратурная прэмія імя Ю. Смуўла 1976).

Перакладаў з беларускай мовы. Удзельнічаў у выданні на эстонскай мове выбраных вершаў Янкі Купалы (1966), Якуба Коласа (1968). Пераклаў на эстонскую мову зборнікі апавяданняў «Сірочы хлеб», аповесць «Апошняя сустрэча» Янкі Брыля, аповесць «Трэцяя ракета» Васіля Быкава, раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» Івана Мележа, трылогію «На ростанях» Якуба Коласа.

Зноскі

Літаратура правіць