Ом Юн Чхоль (кар.: 엄윤철[2]; нар. 18 лістапада 1991, Хамгён-Пукто, КНДР) — паўночнакарэйскі цяжкаатлет, чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі да 56 кг.

Ом Юн Чхоль
엄윤철
Пол мужчынскі
Спецыялізацыя цяжкая атлетыка[1]
Нарадзіўся 18 лістапада 1991(1991-11-18) (32 гады)
Грамадзянства
Рост 152 см
Вага 56 кг

Кар’ера правіць

Удзельнічаў у юніёрскім (4-е месца) і дарослым чэмпіянаце свету ў 2011 годзе, дзе заняў 6-е месца. На Алімпійскіх гульнях 2012 года выйграў залаты медаль, устанавіўшы новы рэкорд спаборніцтваў, а таксама стаўшы 5-м чалавекам у гісторыі, якому атрымалася падняць вагу, якая ў 3 разы перавышае вагу ўласнага цела[3].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 26 красавіка 2022.
  2. 〈런던올림픽〉 력기 남자 56kg급, 엄윤철선수가 금메달 획득, 올림픽기록 갱신 (кар.)
  3. New Olympic record for Om (англ.)

Спасылкі правіць