Ордэн Ізабелы Каталічкі

Ордэн Ізабелы Каталічкі (ісп.: Orden de Isabel la Católica) — грамадзянскі ордэн Каралеўства Іспанія, які ўручаецца за паслугі, аказаныя дзяржаве. Ордэн можа ўручацца замежнікам.

Ордэн Ізабелы Каталічкі
Orden de Isabel la Católica
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Orden de Isabel la Católica
Дэвіз A La Lealtad Acrisolada
Краіна  Іспанія
Тып Ордэн
Дата заснавання 14 сакавіка 1815
Статус Уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ордэн Карласа III
Малодшая Ордэн Грамадзянскіх заслуг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Ордэн быў заснаваны 14 сакавіка 1815 года іспанскім каралём Фердынандам VII у гонар каралевы Кастыліі Ізабелы I з першапачатковай назвай «Каралеўскі Амерыканскі ордэн Ізабелы Каталічкі», для ўзнагароджання за праяву вернасці і стараннасці ў абароне іспанскіх уладанняў у Амерыцы. 26 ліпеня 1847 года Каралеўскім дэкрэтам ордэн быў рэарганізаваны ва ўзнагароду за грамадзянскія заслугі і стаў называцца «Ордэн Ізабелы Каталічкі».

Каралеўскім дэкрэтам 1998 года да асноўных ступеняў ордэна былі дададзены знакі адрознення ў выглядзе сярэбранага і бронзавага медалёў.

Статут правіць

Кароль Іспаніі з'яўляецца гросмайстрам ордэна. Канцлерам ордэна з'яўляецца міністр замежных спраў Іспаніі. Грамата пра ўзнагароджанне ордэнам змацоўваецца подпісамі абодвух.

Класы ордэна правіць

Ордэн мае 6 класаў:

  • Першы клас
  •   Кавалер Ланцуга (ісп.: Caballeros del Collar) (не больш за 25 чалавек)
  •   Кавалер Вялікага крыжа (ісп.: Caballeros Gran Cruz) (не больш за 500 чалавек)
  • Другі клас
  •   Камандор 1 класа (ісп.: Encomienda de Número) (не более 800 человек)
  •   Камандор (ісп.: Encomienda)
  • Трэці клас
  •   Афіцэрскі крыж (ісп.: Cruz de Oficial)
  • Чацвёрты клас
  •   Рыцарскі крыж (ісп.: Cruz de Caballeros)
  • Пяты клас
  •   Сярэбраны крыж (ісп.: Cruz de Plata)
  • Шосты клас
  •   Сярэбраны медаль (ісп.: Medalla de Plata)
  •   Бронзавы медаль (ісп.: Medalla de Bronce)[1]

Апісанне ордэна правіць

Знак ордэна ўяўляе з сябе крыж чырвонай эмалі з пашыранымі рубчастымі канцамі і шырокай залатой аблямоўкай, і залатымі шарыкамі на канцах. Паміж перакладзінамі крыжа залатое ззянне ў выглядзе згрупаваных прамянёў. На цэнтральным медальёне Геркулесавы слупы; побач увянчаныя каронай два паўшар'і. Медальён атачае белая аблямоўка з дэвізам ордэна: «A LA LEALTAD ACRISOLADA» (За выпрабаваную вернасць). Знак пры дапамозе пераходнага звяна ў выглядзе лаўровага вянка зялёнай эмалі падвешваецца да ордэнскай стужкі, або ордэнскага ланцуга.

Зорка ордэна сваім выглядам паўтарае знак, але буйнейшага памеру. Цэнтральны медальён абведзены лаўровым вянком, перавітым сярэбранай стужкай з напісаным залатымі літарамі дэвізам «A LA LEALTAD ACRISOLADA» уверсе і «POR ISABEL LA CATÓLICA» (У гонар Ізабелы Каталічкі) — унізе. У верхняй частцы лаўровага вянка каранаваны авал сіняй эмалі з вензелем «F.7.».

Ланцуг ордэна: цэнтральнае звяно ў выглядзе каралеўскага герба Іспаніі. Астатнія звёны: пучок стрэл з вензелем Фердынанда VII гатычнымі літарамі; цэнтральны медальён знака ордэна ў лаўровым вянку.

Стужка ордэна белая, з жоўтымі шырокімі палоскамі па краях.

Insignia
 
 
 
 
 
Ланцуг Ланцуг — зорка Вялікі крыж Вялікі крыж — зорка Камандор 1 класа — зорка
 
 
 
 
 
Камандор Дама-камандор афіцэр Дама-афіцэр Кавалер
 
 
 
 
 
Дама Сярэбраны крыж Сярэбраны крыж (для жанчын) Сярэбраны медаль Сярэбраны медаль(для жанчын)
 
 
Бронзавы медаль Бронзавы медаль (для жанчын)

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Real Decreto 2395/1998, por el que se aprueba el Reglamento de la Orden de Isabel la Católica (ісп.)(недаступная спасылка). Minesterio de Asuntos Exteriores y de Cooperacion website. Government of Spain (6 лістапада 1998). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2013. Праверана 5 верасня 2005.1998 Statutes of the Order of Isabella the Catholic.

Спасылкі правіць