Освальд Шпенглер

Освальд Шпенглер (ням.: Oswald Spengler; 29 мая 1880, Бланкенбург, Германія8 мая 1936) — нямецкі філосаф, гісторык, культуролаг, прадстаўнік філасофіі жыцця.

Освальд Шпенглер
ням.: Oswald Arnold Gottfried Spengler
Дата нараджэння 29 мая 1880(1880-05-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 мая 1936(1936-05-08)[3][1][…] (55 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, філосаф, сацыёлаг, матэматык, пісьменнік
Навуковая ступень доктарская ступень[d]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Alois Riehl[d]
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вывучаў філасофію, гісторыю, матэматыку і мастацтва ў Берлінскім і Мюнхенскім універсітэтах. Працаваў настаўнікам у Гамбургу, выкладчыкам матэматыкі ў Мюнхене.

Разглядаў культуру як замкнёны арганізм, які ў сваім развіцці праходзіць усе асноўныя стадыі жыццёвага цыклу — нараджэнне, росквіт, заняпад. Лічыў, што поўны цыкл культура праходзіць прыблізна за адно тысячагоддзе. Пасля гэтага яна выраджаецца ў сваю супрацьлегласць — цывілізацыю, дзе пануе голы тэхніцызм, бяздушнасць, а на змену творчасці і развіцця прыходзяць бясплоддзе і акасцяненне; людзі паступова ператвараюцца ў бязлікія істоты. Паводле О. Шпенглера, няма агульначалавечай культуры, а ёсць нацыянальна непаўторныя культуры асобных народаў і рэгіёнаў, якія дамінуюць у пэўныя гістарычныя эпохі. На яго думку, цывілізацыя — гэта этап заняпаду культуры, яе няўхільнага старэння.

Асноўны твор — «Заход Еўропы» (Т. 1-2; 1918-22). Разглядаў гісторыю як своеасаблівы калейдаскоп з васьмі «арганічных» культурна-гістарычных тыпаў (ці культур): егіпецкай, індыйскай, вавілонскай, кітайскай, апалонаўскай (грэка-рымскай), магічнай (візантыйска-арабскай), фаўстаўскай (заходнеэўрапейскай) і культуры мая. Сярод іншых значных работ О. Шпенглера — «Чалавек і тэхніка» (1931), «Гады рашэнняў» (1933) і інш.

Зноскі

  1. а б Oswald Spengler // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Oswald Spengler // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Шпенглер Освальд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6