Оскар Саламонавіч Жукоўскі

Оскар Саламонавіч Жукоўскі (1 сакавіка 1906, Віцебск — 2001) — савецкі ваенна-марскі дзеяч.

Оскар Саламонавіч Жукоўскі
Дата нараджэння 1 сакавіка 1906(1906-03-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 2001
Месца смерці
Род войскаў Ваенна-марскі флот СССР
Званне контр-адмірал
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Ушакова ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені медаль «За баявыя заслугі» юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў яўрэйская сям’і. З 1926 года — на службе ў Ваенна-марскім флоце. У 1931 годзе скончыў Ленінградскае Вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзэ. Пасля заканчэння вучылішча ў лютым 1931 года О. Жукоўскі пачаў службу на падводнай лодцы Чарнаморскага флоту, з верасня 1931 года — у 64-й авіяэскадрыллі ваенна-паветраных сіл Балтыйскага флоту.

У 1938 годзе скончыў Ваенна-марскую акадэмію імя К. Я. Варашылава. У маі 1938 года быў прызначаны начальнікам аддзела штаба Паўночнага флоту, а з кастрычніка 1939 года — начальнікам аддзела штаба Чарнаморскага флоту.

Удзельнік вайны СССР з Фінляндыяй. У гады Вялікай Айчыннай вайны камандаваў рознымі караблямі на Чарнаморскім флоце. Прымаў удзел у абарончых баях за Адэсу, Севастопаль, Новарасійск і інш. У красавіку 1944 года быў прызначаны начальнікам аператыўнага аддзела штаба Чарнаморскага флоту, у лютым 1946 года — начальнікам штаба Паўночна-Заходняга марскога раёна Чарнаморскага флоту, потым начальнікам штаба Адэскай ваенна-марской базы. З чэрвеня 1948 года — начальнік аператыўнага аддзела штаба 8-га Ваенна-марскога флоту.

З 1957 года — старшы выкладчык Ваенна-марской акадэміі, з 1964 года — намеснік начальніка навукова-даследчага інстытута Ваенна-марскога флоту.

Званне «контр-адмірал» Оскару Саламонавічу Жукоўскаму было прысвоена 11 ліпеня 1957 года. 27 лютага 1968 года звольнены ў запас.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга (3), Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, Ушакова II ступені, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах» III ступені, медалямі.

Памёр Оскар Саламонавіч у 2001 годзе.

Літаратура правіць

  • Долготович, Б. Д. Жуковский Оскар Соломонович / Б. Д. Долготович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 432.
  • Жуковский Оскар Соломонович // Адмиралы земли белорусской / Б. Д. Долготович. — Минск : Технопринт, 2004. — С. 26-27.