П’ер-Жуль Мэн

(Пасля перасылкі з П'ер-Жуль Мэн)

П’ер-Жуль Мэн (1810 — 1879) — французскі скульптар. Ён лічыцца піянерам сярод скульптараў-анімалістаў XIX стагоддзя.

П'ер-Жуль Мэн
фр.: Pierre-Jules Mene
Фатаграфія
Дата нараджэння 25 сакавіка 1810(1810-03-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 мая 1879(1879-05-20)[3] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Жанр Скульптура
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мэн зрабіў шэраг скульптур жывёл, пераважна свойскіх, у тым ліку коней, кароў і быкоў, авечак, коз, якія былі моднымі падчас Другой імперыі. Ён быў прадстаўніком школы французскіх анімалістаў, якая таксама ўключала Розу Банёр  (руск.), П'ера Луі Руіларда  (англ.), Антуан Луі Бары, Агюста Нікаля Каэна  (руск.), Франсуа Пампона  (англ.).

Яго працы ўпершыню паказаны ў Лондане Эрнеста Гамбартам  (англ.) у 1849. Мэн спецыялізаваўся на невялікіх бронзавых скульптурах, што тлумачыць той факт, чаму не адна з іх не стала грамадскай статуяй. Яго працы былі папулярныя сярод буржуазіі, існуе шмат копій кожнай скульптуры, якія часта ўпрыгожвалі вялікую колькасць прыватных дамоў таго часу. Пры гэтым якасць работ была даволі высокая.

З-за пладавітасці аўтара і шматлікіх копій яго прац, рыначная каштоўнасць скульптур Мэна не вельмі вялікая, да таго ж існуе многа падробак.

Некалькі прац скульптара захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. Pierre Jules Mène
  2. Pierre Jules Meneministère de la Culture.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. RKDartists Праверана 20 чэрвеня 2020.

Літаратура правіць

  • Catalogue raisonné of Pierre-Jules Mêne by Michel Poletti and Alain Richarme (Paris, 1998). Catalogues 240 models with a history of editions from 1838 to 1933; biography; context of life and work in Second Empire Paris (in French).

Спасылкі правіць