П’етра Каваліні

(Пасля перасылкі з П'етра Каваліні)

П’етра Кавалі́ні (італ.: Cavallini, сапр. дэі Чэроні, італ.: dei Cerroni; каля 1250, Рым — каля 1350) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік Протарэнесансу.

П'етра Каваліні
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Pietro Cavallini
Дата нараджэння каля 1240[1]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1330[1]
Месца смерці
Род дзейнасці мастак, мастак-мазаічыст
Мастацкі кірунак Q3578338?
Уплыў Джота дзі Бандонэ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Творчасць правіць

Як мастак склаўся пад уздзеяннем візантыйскай традыцыі, але не падпарадкоўваўся яе канонам, імкнуўся аднавіць высокія формы познаантычнага і сярэдневяковага рымскага жывапісу. Быў знаёмы з Чымабуэ і Джота ды Бандоне, што абумовіла іх узаемаўплыў. Творам Каваліні (мазаіка ў царкве Санта-Марыя ін Трастэверэ, каля 1291) і манументальная кампазіцыя «Страшны суд» з яго фрэсак у царкве Санта-Чэчылія ін Транстэверэ, каля 1293, абедзве ў Рыме) уласціва выкарыстанне святлоценявой мадэліроўкі, што дае эфект рэльефнасці выявы (праз рэзкі і глыбокі цень), прасторавасць асяроддзя і тонкіх градацый колеру. Зрабіў уплыў на развіццё рымскай, неапалітанскай і умбрыйскай школ жывапісу 14 ст.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. а б Pietro Cavallini // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Union List of Artist Names — 2021. Праверана 13 лютага 2023.

Літаратура правіць

Каранеўская І. М. Каваліні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).

Спасылкі правіць