Пабла Лараін (ісп.: Pablo Larraín, нар.19 жніўня 1976) — чылійскі кінарэжысёр і прадзюсар. Намінант на прэмію «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове» за фільм «Не».

Пабла Лараін
ісп.: Pablo Larraín
Род дзейнасці кінарэжысёр, кінапрадзюсар, выканаўчы прадзюсар, сцэнарыст, мантажор, рэжысёр, кінасцэнарыст
Дата нараджэння 19 жніўня 1976(1976-08-19)[1] (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Hernán Larraín[d]
Маці Magdalena Matte[d]
Жонка Antonia Zegers[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пабла Лараін нарадзіўся ў 1976 годзе. Яго бацька — палітык Эрна Лараін, маці Магдалена Матэ таксама занятая ў палітыцы.

Першы поўнаметражны фільм выйшаў у 2006 годзе і зарабіў некалькі ўзнагарод на кінафестывалях. Яго чацвёрты фільм «Не» з Гаэлем Гарсія Берналь у галоўнай ролі выйшаў у 2011 годзе. Фільм быў паказаны на Канскім кінафестывалі, дзе атрымаў прыз арт-кіно. Апроч гэтага, фільм быў намінаваны на Прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове.

Лараін быў выбраны ў якасці члена журы на 70-м Венецыянскім кінафестывалі. У 2016 годзе ён зняў біяграфічны фільм «Джэкі» пра жыццё Жаклін Кенэдзі, галоўную ролю ў якім адыграла Наталі Портман.

Лараін быў жанаты з актрысай Антоніяй Сехерс, якая сыграла ў многіх яго фільмах.

Зноскі правіць

  1. Pablo Larrain // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://iffr.com/nl/personen/pablo-larra%C3%ADn Праверана 14 студзеня 2020.