Павел Георгіевіч Галавін

Павел Георгіевіч Галавін (руск.: Па́вел Гео́ргиевич Голови́н; 1909-27 красавіка 1940) — савецкі палярны лётчык, палкоўнік, Герой Савецкага Саюза (1937).

Павел Георгіевіч Галавін
Род дзейнасці лётчык-выпрабавальнік
Дата нараджэння 26 красавіка (9 мая) 1909
Месца нараджэння
Дата смерці 27 красавіка 1940(1940-04-27) (31 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў лётную школу Асаавіяхіма ў Тушына (1930), працаваў у ёй інструктарам. З 1934 у палярнай авіяцыі. Удзельнічаў у лядовай выведцы і праводцы суднаў у Арктыцы, у высадцы першай савецкай палярнай экспедыцыі І. Дз. Папаніна (5 мая 1937 экіпаж Галавіна на самалёце АНТ-7 пры выкананні лядовай разведкі першым з лётнай групы праляцеў над Паўночным полюсам), у пошуках зніклага самалёта С. А. Леванеўскага (1937—1938). З 1939 на выпрабавальнай працы. Загінуў пры выпрабаванні самалёта. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалём.