Павел Сяргеевіч Зуевіч
Павел Зуевіч (нар. 12 ліпеня 1997) — беларускі футбаліст, нападнік.
Поўнае імя | Павел Сяргеевіч Зуевіч | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
12 ліпеня 1997[1] (26 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера правіць
Выхаванец клецкага футбола, у 2014 годзе далучыўся да клуба «Клецк», які пачаў выступаць у Другой лізе чэмпіянату Беларусі. Гуляў за клецкі клуб на працягу двух сезонаў, а ў пачатку 2016 года стаў іграком сталічнага клуба «Крумкачы», дзе стаў выступаць за дубль. Увосень таго ж года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 21 кастрычніка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць мікашэвіцкага «Граніта» (2:1).
У першай палове сезона 2017 выступаў за дубль «Крумкачоў», у асноўнай камандзе толькі зрэдку выхадзіў на замену — тройчы ў Вышэйшай лізе і адзін раз у Кубку Беларусі. У жніўні 2017 года далучыўся да «Слуцка». У сезоне 2017 выступаў выключна за дубль слуцкага клуба, а ў сезоне 2018 стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды, пераважна выхадзіў на замену. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[2].
Першую палову сезона 2019 прапусціў з-за траўмы, пазней стаў выступаць за дубль. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам[3]. У 2020 годзе гуляў у асноўным за дубль, прыцягваўся да асноўнай каманды, але звычайна заставаўся на лаўцы запасных.
У лютым 2021 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Слуцкам»[4]. Неўзабаве далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра» і падпісаў з ім пагадненне[5]. У сезоне 2021 рэгулярна гуляў у аснове, з 6 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. У сезоне 2022 не з’яўляўся на полі і ў ліпені 2022 года пакінуў петрыкаўскі клуб[6].
Міжнародная кар’ера правіць
26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Латвіі (3:4).
Статыстыка выступленняў правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | Д3 | Клецк | 19 | 0 | |
2015 | Д3 | Клецк | 25 | 5 | |
2016 | Д1 | Крумкачы | 4 | 0 | |
2017 (1) | Д1 | Крумкачы | 3 | 0 | |
2017 (2) | дубль | Слуцк | 10 | 4 | |
2018 | Д1 | Слуцк | 10 | 0 | |
2019 | дубль | Слуцк | 11 | 1 | |
2020 | Д1 | Слуцк | 4 | 0 | |
2021 | Д2 | Шахцёр | 30 | 6 | |
2022 (1) | Д2 | Шахцёр | 0 | 0 |
Грамадзянская пазіцыя правіць
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[7].
Крыніцы правіць
- ↑ Pavel Zuevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Не игравший с января 2017 года Бамба вернулся в "Слуцк", восемь игроков продлили контракты с клубом (руск.). football.by (7 снежня 2018). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ "Слуцк" пролонгировал соглашение с Зуевичем (руск.). football.by (3 студзеня 2020). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ "Слуцк" расстался с нападающим (руск.). football.by (4 лютага 2021). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Зуевич сменил" Слуцк" на петриковский "Шахтер" (руск.). football.by (28 лютага 2021). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Зуевич и Гетманчук покинули петриковский "Шахтер" (руск.). football.by (20 ліпеня 2022). Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 26 красавіка 2024.