Павел Леанідавіч Ждановіч

Павел Леанідавіч Ждановіч (нар. 29 красавіка 1982, г. Караганда, Казахская ССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Павел Леанідавіч Ждановіч
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 29 красавіка 1982(1982-04-29) (42 гады)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, гісторык; аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя».

Працаваў настаўнікам гісторыі СШ № 44 імя М.А.Лебедзева (г. Гомель); малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела ваеннай славы, загадчыкам аддзела ваеннай славы ўстановы «Гомельскі абласны краязнаўчы музей»; загадчыкам філіяла «Музей ваеннай славы» установы «Гомельскі абласны краязнаўчы музей»; дырэктарам установы «Гомельскі абласны музей ваеннай славы».

З'яўляўся дэпутатам дваццаць шостага і дваццаць сёмага скліканняў Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.

Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, нагруднымі знакамі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь «За актыўны пошук» і «90 год ваенным камісарыятам».

Асабістае жыццё правіць

Жанаты.

Зноскі

Спасылкі правіць