Павел Мікалаевіч Касач

Павел Мікалаевіч Касач (20 лістапада 1887, в. Рагава, Вілейскі павет, Віленская губерня — 7 снежня 1977) — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар, заслужаны дзеяч культуры Беларусі.

Павел Мікалаевіч Касач
Дата нараджэння 20 лістапада 1887(1887-11-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 1977(1977-12-07) (90 гадоў)
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

У 1906 годзе, ратуючыся ад галечы, апынуўся ў Вільні, дзе пасля многіх мытарстваў быў прыняты за выдатны слых і голас у Віленскі архіерэйскі хор. Творчы шлях пачаў у капэле Д. Агрэнева-Славянскага, з якой два гады гастраляваў па Германіі, Аўстрыі і Венгрыі. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Служыў у Чырвонай Арміі. З 1918 года сакратар Мінскага губваенкамата. Скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум, а потым Магілёўскі педагагічны інстытут (1938). З 1912 па 1956 гадах настаўнічаў. У 1945 годзе быў накіраваны выкладчыкам мовы, літаратуры і спеваў у Нясвіжскае педагагічнае вучылішча, дзе праз год арганізаваў хор студэнтаў. У 1952—1964 гадах узначальваў хор сельскага клуба вёскі Лявонавічы Нясвіжскага раёна (Лявонавіцкі народны хор), які пад яго кіраўніцтвам дасягнуў значнага выканальніцкага майстэрства і атрымаў званне народнага. Будучы на пенсіі Павел Мікалаевіч кіраваў хорам настаўнікаў, які выступаў у гарадах і пасёлках Беларусі; выязджаў з творчымі справаздачамі ў краіны Прыбалтыкі.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар шэрага песень (у т. л. «Хораша вясною ходзіцца», «Мой Нёман», «Беларусь мая», «Цімох», «Выйдзі, дзяўчына», «Кланялася жыта», «Дываночак», «Крынічанька», «Застольная», «Зацвілі пралескі») і апрацовак беларускіх народных песень («Жніўная», «Ой, сівы конь бяжыць» і інш.).

Узнагароды правіць

За плённую творчую дзейнасць быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалём «За доблесную працу», Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. У 1957 годзе яму было прысвоена званне «Заслужаны дзеяч культуры БССР».

Памяць правіць

У Нясвіжы на доме № 14 па вул. Савецкай, дзе ў апошнія часы жыў і працаваў Павел Мікалаевіч, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 140.
  • Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2005. — Т. 1. — С. 670—671.
  • Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2013. — Т. 4. — С. 403.
  • Минская область : энциклопедия : [в 2 т.]. — Минск, 2007. — Т. 2. — С. 206.
  • Музы Нясвіжа : матэрыялы навуковай канферэнцыі, Нясвіж, 5 мая 1997 г. — Минск, 1997. — С. 50-54.
  • Памяць : Нясвіжскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [уклад. С. П.
  • Самуэль; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск, 2001. — С. 487—488.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1986. — Т. 3. — С. 11.