Павел (Павал) Навара (17 верасня 1927, в. Купіск, цяпер Навагрудскі раён Гродзенскай вобл. — 24 мая 1983) — беларускі грамадскі дзеяч у Вялікабрытаніі.

Павел Навара
Дата нараджэння 17 верасня 1927(1927-09-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 мая 1983(1983-05-24) (55 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся на Навагрудчыне. У 1942—44 вучыўся ў Навагрудскай настаўніцкай семінарыі. З вясны 1944 быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА, разам з якой быў далучаны да 30-й грэнадзёрскай дывізіі СС. У верасні 1944 здаўся ў палон амерыканцам ля в. Клерваль (Францыя) і пазней далучыўся да 2-га Польскага корпусу. Па сканчэнні падафіцэрскай школы ў Сан-Базіліа на поўдні Італіі браў удзел у баявых дзеяннях на поўначы Апенінаў.

У жніўні 1946 прыбыў у Вялікабрытанію, дзе стаў адным з заснавальнікаў ЗБВБ і рэгулярна абіраўся ў Галоўную ўправу арганізацыі. Быў таксама сябрам ЗБК (ад 1949) і БХАА «Жыцьцё» (ад 1948). У 1952 скончыў факультэт матэматыкі, хіміі і фізікі Лонданскага ўніверсітэта. Працаваў хімікам у лонданскіх лабараторыях. У 1954 быў адным з ініцыятараў стварэння Англа-беларускага таварыства. У Галоўнай управе ЗБВБ часта абіраўся на пасаду (1954, 1957, 1966—70), а таксама доўгі час у 1970-х быў сакратаром арганізацыі.

Памёр і пахаваны ў Лондане на могілках Святога Панкрата.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць