Павел Пятровіч Раднёнак

беларускі футбаліст і трэнер

Павел Пятровіч Раднёнак (нар. 30 ліпеня 1964, Мінск) — савецкі і беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер.

Футбол
Павел Раднёнак
Поўнае імя Павел Пятровіч Раднёнак
Нарадзіўся 30 ліпеня 1964(1964-07-30) (59 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1982—1992 Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБеларусь Дынама (Мінск) 140 (2)
1992 Украіна Верас (Роўна) 14 (0)
1993—1994 Расія Дынама-Газавік (Цюмень) 60 (1)
1995—1997 Беларусь Атака-Аўра (Мінск) 78 (2)
1998—1999 Беларусь Дынама (Мінск) 49 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1983 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік СССР (да 20)
1994—1996 Беларусь Беларусь 12 (0)
Трэнерская кар’ера
1999—2000 Беларусь Дынама (Мінск) трэнер
2000 Беларусь Дынама (Мінск)
2000—2001 Беларусь СКАФ (Мінск)
2001—2002 Беларусь Славія (Мазыр)
2002—2003 Беларусь Беларусь трэнер
2003—2009 Беларусь Беларусь (да 19)
2006 Беларусь Беларусь трэнер
2009—2010 Казахстан Казахстан (да 21)
2009—2010 Казахстан Казахстан (да 19)
2011 Беларусь Рудзенск трэнер
2011—2013 Беларусь Нёман (Гродна) дубль
2017 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) трэнер
2018 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) трэнер
2019 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) дубль
2019 Беларусь Смаргонь
2021—2022 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) дубль
2022—2023 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск)
2023 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) трэнер
2024 Беларусь Астравец
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Гульнявая кар’ера правіць

Прафесійную кар’еру пачаў у 1981 годзе ў мінскім «Дынама». Спачатку выступаў за дубль, а з 1984 года пачаў выступаць і ў асноўным складзе, правёў за яго 140 матчаў у чэмпіянатах СССР і Беларусі. гуляў у еўракубках. У сезоне 1992/1993 выступаў ва Украіне за ровенскі «Верас», а пасля перабраўся ў цюменскі «Дынама-Газавік».

У 1983 годзе ў складзе юніёрскай зборнай СССР прымаў удзел у чэмпіянаце свету[1]. У 1994—1996 гадах правёў 12 матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.

Трэнерская кар’ера правіць

Трэнерскую кар’еру пачаў у мінскім «Дынама» асістэнтаў галоўнага трэнера, а ў сезоне 2000 узначальваў мінчан. Пазней быў галоўным трэнерам клуба СКАФ у Другой лізе, са жніўня 2001 года па май 2002 года быў на чале мазырскай «Славіі».

Пазней стаў працаваць з юнацкімі зборнымі Беларусі, узначальваў каманды 1989 і 1992 гадоў нараджэння. У 2007 годзе разам з юніёрскай зборнай атрымаў перамогу ў мемарыяле Гранаткіна[2]. У жніўні 2009 года перабраўся ў Казахстан, дзе ўзначаліў моладзевую і юніёрскую зборныя[3].

Вярнуўшыся ў Беларусь, у студзені 2011 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Рудзенска», дзе стаў дапамагаць Віктару Сокалу[4]. У жніўні таго ж года ўзначаліў дубль гродзенскага «Нёмана»[5], заставаўся на пасадзе да канца 2013 года[6]. Пазней працаваў у БАТЭ трэнерам юнацкай каманды.

У лютым 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Анатоля Юрэвіча ў «Энергетыку-БДУ»[7]. У тым жа годзе зноў з’ехаў у Казахстан, дзе стаў працаваць тэхнічным дырэктарам Казахстанскай Федэрацыі футбола[8]. У 2018 годзе вярнуўся ў «Энергетык-БДУ», дзе з пачатку 2019 года ўзначаліў сфарміраваны дубліруючы склад.

У маі 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Смаргоні»[9]. Пад яго кіраўніцтвам каманда скончыла сезон 2019 на 14-м месцы ў Першай лізе, пасля чаго ён у лістападзе 2019 года пакінуў пасаду галоўнага трэнера[10].

З 2021 года зноў стаў працаваць з дубліруючым складам «Энергетыка-БДУ», а ў лютым 2022 года быў прызначаны галоўным трэнерам асноўнай каманды[11]. Як заявіў сам трэнер у інтэрв’ю, асноўнымі яго функцыямі былі прадстаўнічыя[12], трэніровачнымі працэсамі кіравалі звычайна іншыя трэнеры ў структуры клуба. У маі 2023 года саступіў пасаду галоўнага трэнера Аляксею Мяркулаву, пры гэтым сам застаўся ў трэнерскім штабе каманды[13][14].

У студзені 2024 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Астраўца»[15], аднак хутка пакінуў клуб[16][17].

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Павел Родненок. Только потом узнал, что играл против ван Бастена (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (24 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2019.
  2. Сборная Беларуси, выигравшая мемориал Гранаткина в 2007-м. Что с нею стало (руск.). by.tribuna.com.
  3. Павел Родненок назначен главным тренером молодежной сборной Казахстана (руск.). football.by (26 жніўня 2009). Праверана 26 студзеня 2024.
  4. Павел Родненок стал тренером "Руденска" (руск.). football.by (19 студзеня 2011). Праверана 26 студзеня 2024.
  5. Павел Родненок возглавил "Неман-2" (руск.). football.by (2 жніўня 2011). Праверана 26 студзеня 2024.
  6. Родненок покинул пост главного тренера дублеров «Немана» (руск.). by.tribuna.com.
  7. Анатолий Юревич будет помогать Владимиру Белявскому в "Звезде"-БГУ (руск.). football.by (8 лютага 2017). Праверана 26 студзеня 2024.
  8. Павел Родненок: «Буду ставить академию „Алтай“ в пример другим Футбольным центрам» (руск.). sports.kz (1 жніўня 2018). Праверана 26 студзеня 2024.
  9. Павел Родненок стал главным тренером "Сморгони" (руск.). football.by (21 мая 2019). Праверана 26 студзеня 2024.
  10. Родненок покинул пост главного тренера "Сморгони" (руск.). football.by (29 лістапада 2019). Праверана 26 студзеня 2024.
  11. Родненок сменил Белявского на посту главного тренера "Энергетика-БГУ" (руск.). football.by (1 лютага 2022). Праверана 26 студзеня 2024.
  12. Футбол. Главный тренер "Энергетика"-БГУ Павел Родненок: моя роль — представительские функции, говорящая голова (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (5 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2022. Праверана 29 мая 2023.
  13. Футбол. Павел Родненок покинул пост главного тренера "Энергетика"-БГУ. Его сменил Алексей Меркулов (руск.). pressball.by (27 мая 2023). Праверана 26 студзеня 2024.
  14. Футбол. "Энергетик"-БГУ: Павел Родненок продолжит работать в тренерском штабе Алексея Меркулова (руск.). pressball.by (27 мая 2023). Праверана 26 студзеня 2024.
  15. Павел Родненок возглавил "Островец" (руск.). football.by (3 студзеня 2024). Праверана 26 студзеня 2024.
  16. Павел Родненок не будет работать в "Островце" главным тренером (руск.). football.by (27 студзеня 2024). Праверана 27 лютага 2024.
  17. Павел Родненок покинул «Островец» (руск.). bel.football (27 студзеня 2024). Праверана 27 лютага 2024.