Павел Яўгенавіч Лукомскі

Павел Яўгенавіч Луко́мскі (11 (23) ліпеня 1899 — 8 красавіка 1974) — савецкі ўрач-тэрапеўт, кардыёлаг і педагог. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1963). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1967). Герой Сацыялістычнай Працы (1969).

Павел Яўгенавіч Лукомскі
Дата нараджэння 11 (23) ліпеня 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 8 красавіка 1974(1974-04-08) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера кардыялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар, акадэмік АМН СССР
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Д. Д. Плятнёў, Д. А. Бурмін
Партыя
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Дзяржаўная прэмія СССР — 1969

Біяграфія правіць

П. Я. Лукомскі нарадзіўся ў мястэчку Сувораўскі штаб (у сучаснай Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1923 годзе скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1923—1926 гг. праходзіў ардынатуру, пасля яе застаўся на кафедры шпітальнай тэрапіі. У 1927 годзе асістэнт, потым кіраўнік кафедры факультэцкай тэрапіі і прапеўдэтыкі ўнутраных хвароб, з 1943 г. прафесар. Да 1949 г. працаваў у Чалябінскім медыцынскім універсітэце. З 1949 г. загадчык кафедрай факультэцкай тэрапіі і адначасова галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя СССР. З 1953 г. П. Я. Лукомскі — загадчык кафедрай шпітальнай тэрапіі 2-га Маскоўскага медыцынскага інстытута (сучасны Расійскі нацыянальны даследчы медыцынскі інстытут імя М. І. Пірагова).

Памёр П. Я. Лукомскі 8 красавіка 1974 г. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Навуковая дзейнасць правіць

П. Я. Лукомскаму належаць працы па этыялогіі гіпертанічнай хваробы, атэрасклерозу і іншых сардэчна-сасудзістых захворванняў. Апублікаваў больш за 170 навуковых прац, у т.л. 4 манаграфіі. Узначальваў Навуковы Савет па сардэчна-сасудзістым захворванням пры Прэзідыуме Акадэміі медыцынскіх навук СССР. З'яўляўся адным з арганізатараў і першым старшынёй Усесаюзнага кардыялагічнага таварыства, з 1966 года — галоўным рэдактарам часопіса «Кардыялогія».

Узнагароды і званні правіць

памяць правіць

  • У горадзе Чалябінску мемарыяльная дошка на доме, у якім жыў П. Я. Лукомскі.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць