Пагадненне мэраў

Пагадненне мэраў[1] – гэта асноўная ініцыятыва Еўрапейскага Саюза, якая ўключае мясцовыя і рэгіянальныя ўлады, якія добраахвотна імкнуцца да павелічэння энергаэфектыўнасці і выкарыстання ўзнаўляльных крыніц энергіі на сваёй тэрыторыі. З дапамогай гэтага абавязацельства, асобы, якія падпісалі Пагадненне, будуць імкнуцца да скарачэння выкідаў CO2 не менш, чым на 20% да 2020 года, такім чынам уносячы свой уклад у “зялёны эканамічны рост” і паляпшэнне якасці жыцця.

Пагадненне мэраў было ініцыявана Еўрапейскай камісіяй у 2008 годзе з мэтай падпісання і падтрымкі намаганняў, прынятых мясцовымі ўладамі для распрацоўкі і рэалізацыі мэтаў ЕС у сферы клімату і энергетыкі. Гэты падыход і метад пазней былі выкарыстаны і па-за межамі ЕС: да асоб, якія падпісалі Пагадненне, далучыліся новыя прадстаўнікі, такія як Аргенціна і Новая Зеландыя.

Дзякуючы сваім унікальным характарыстыкам, Пагадненне мэраў з’яўляецца адзіным рухам падобнага роду, які аб’ядноўвае мясцовых, рэгіянальных і нацыянальных суб’ектаў у дачыненні да рэалізацыі мэтаў у сферы захавання клімату і энергетыкі. Пагадненне мэраў апісваецца ўстановамі Еўрапейскага Саюза як унікальная мадэль шматузроўневага кіравання.

Асобы, якія маюць права на падпісанне Пагаднення мэраў правіць

Мясцовыя ўлады ўсіх памераў, ад маленькіх вёсак да сталіц і вялікіх мегаполісаў, такіх як Кіеў, Лондан, Парыж ці Тбілісі, маюць права падпісваць Пагадненне мэраў.[2]

Мясцовыя ўлады гуляюць важную ролю ў змякчэнні ўплыву змены клімату, асабліва, улічваючы той факт, што 80 % спажывання энергіі і выкідаў CO2 звязаны з гарадской дзейнасцю. Калі мясцовыя ўлады атрымліваюць падтрымку ад нацыянальных урадаў, яны знаходзяцца ў ідэальным становішчы адносна магчымасцяў па змяненню паводзін грамадзян і вырашэнню праблем з кліматам і энергетыкай на комплекснай аснове, у асноўным праз узгадненне прыватных і грамадскіх інтарэсаў і інтэграцыю праблем устойлівай энергіі ў агульныя мэты мясцовага развіцця.

Далучэнне да Пагаднення мэраў уяўляе сабою магчымасць для мясцовых органаў самакіравання забяспечыць экалагічнае, сацыяльнае і эканамічна стабільнае асяроддзе для сваіх грамадзян, умацаваць намаганні па скарачэнню CO2 на сваёй тэрыторыі і атрымаць выгаду ад еўрапейскай і міжнароднай падтрымкі, прызнання і перадавых практык.

Фармальныя абавязкі правіць

Сфера прымянення Пагаднення мэраў выходзіць далёка за намеры, азначаныя ў Пагадненні. На самой справе, для выканання амбіцыйнай мэты, накіраванай на скарачэнне выкідаў CO2 і энергаэфектыўнасць, асобы, якія падпісваюць дамову, абавязваюцца здзейсніць шэраг крокаў, паведамляць аб сваіх дзеяннях і даваць магчымасць для іх кантролю. У наканаваныя тэрміны фармальна яны абавязваюцца выканаць наступнае:

  • Падрыхтаваць кадастр асноўных выкідаў, распрацаваць і прыняць мясцовую палітыку па ўстойлівай энергіі;
  • Распрацаваць адпаведную структуру кіравання, уключаючы вылучэнне дастатковай колькасці чалавечых рэсурсаў, каб рэалізаваць дадзеную палітыку, прадпрымаючы неабходныя дзеянні;
  • Прадаставіць да разгляду План дзеянняў па ўстойлівай энергіі на працягу года пасля далучэння да ініцыятывы Пагаднення мэраў, уключаючы канкрэтныя меры, накіраваныя на скарачэнне выкідаў CO2 не менш, чым на 20% да 2020 года ў параўнанні з узроўнем выкідаў за абраны базавы год;
  • Прадаставіць да разгляду даклад аб ажыццяўленні, па меншай меры, кожны другі год пасля прадстаўлення Плана дзеянняў па ўстойлівай энергіі для ацэнкі, маніторынга і кантролю.

У адпаведнасці з важнай неабходнасцю распрацоўкі ўласных магчымасцяў па менеджменце ў галіне энергетыкі і мабілізацыі мясцовых зацікаўленых бакоў для распрацоўкі Плана дзеянняў па ўстойлівай энергіі, асобы, якія падпісваць Пагадненне, таксама абавязваюцца:

  • Абменьвацца вопытам і “ноу-хау” з іншымі мясцовымі ўладамі;
  • Арганізоўваць Мясцовыя дні энергіі для павелічэння свядомасці грамадзян па ўстойліваму развіццю і энергаэфектыўнасці;
  • Наведваць або прымаць удзел у штогадовай цырымоніі Пагаднення мэраў, тэматычных семінарах і абмеркаваннях рабочых груп;
  • Распаўсюджваць пасланне Пагаднення на адпаведных форумах і, у прыватнасці, падтрымліваць іншых мэраў у іх імкненні далучыцца да Пагаднення.

Планы дзеянняў па ўстойлівай энергіі правіць

Для дасягнення і рэалізацыі гэтых амбіцыйных мэтаў па энергаэфектыўнасці і стабільнасці клімату, асобы, якія падпісалі Пагадненне мэраў, абавязваюцца распрацаваць Планы дзеянняў па ўстойлівай энергіі (SEAP) на працягу года, наступнага за іх далучэннем да ініцыятывы. Гэты план дзеянняў, зацверджаны муніцыпальным саветам, апісвае іх дзейнасць і меры, прадугледжаныя асобамі, якія падпісалі Пагадненне, з мэтай выканання ўскладзеных на іх абавязацельстваў у адпаведныя часовыя рамкі.

Розныя тэхнічныя і метадычныя матэрыялы (уключаючы “Кіраўніцтва па SEAP” і шаблоны, даклады аб існуючых метадалогіях і інструментах і г.д.) прапануюць практычнае кіраўніцтва і дакладныя рэкамендацыі адносна ўсяго працэса распрацоўкі SEAP. Грунтуючыся на практычным вопыце мясцовых уладаў, і будучы распрацаваным у цесным супрацоўніцтве з Аб’яднаным даследчым цэнтрам Еўрапейскай камісіі, гэты пакет падтрымкі з неабходнымі матэрыяламі забяспечвае асоб, якія падпісваюць Пагадненне, асноўнымі прынцыпамі і зразумелым пакрокавым падыходам. Усе дакументы можна знайсці па спасылцы ў нашай вэб-бібліятэке: www.eumayors.eu.[3]

Каардынацыя і падтрымка правіць

Каардынатары і прыхільнікі Пагаднення правіць

Асобы, якія падпісалі Пагадненне, не заўсёды валодаюць адпаведнымі магчымасцямі (арганізацыйнай структурай, прафесійным персаналам, фондамі, базамі дадзеных, статыстыкай, метадалогіяй, інструментамі і іншымі рэсурсамі) для падрыхтоўкі кадастра асноўных выкідаў, распрацоўкі мясцовай палітыкі па ўстойлівай энергіі, прадастаўлення праекта адпаведнага Плана дзеянняў па ўстойлівай энергіі, фінансавання дзеянняў, прадстаўленых у плане і маніторынгу яго вынікаў. У гэтым свяце, нацыянальныя ўрады, вобласці, рэгіёны, сеткі і групы муніцыпалітэтаў, а таксама фінансавыя донары, гуляюць важную ролю ў дапамозе асобам, якія падпісалі Пагадненне, пры выкананні іх абавязкаў.

Каардынатары пагаднення – гэта грамадскія органы ўлады розных узроўняў (нацыянальныя, рэгіянальныя, абласныя), якія прадстаўляюць стратэгічнае кіраўніцтва асобам, якія падпісваюць Пагадненне, а таксама фінансавую і тэхнічную падтрымку пры распрацоўцы і рэалізацыі Плана дзеянняў па ўстойлівай энергіі. У камісіі існуюць два тыпа каардынатараў: «тэрытарыяльныя каардынатары» – гэта суб-нацыянальныя дэцэнтралізаваная органы ўлады, у тым ліку вобласці і рэгіёны і «нацыянальныя каардынатары», якія ўключаюць нацыянальныя грамадскія ўстановы, напрыклад, нацыянальныя энергетычныя агенцтвы і міністэрствы, якія працуюць у сферы мясцовага развіцця энергіі.

Усе прыхільнікі Пагаднення – гэта міжнародныя, нацыянальныя і рэгіянальныя сеткі і асацыяцыі мясцовых органаў улады, якія стымулююць лабіраванне, узаемадзеянне і сеткавую актыўнасць для прамоцыі ініцыятыў Пагаднення мэраў і падтрымліваюць абавязкі, узятыя на сябе асобамі, якія яго падпісалі.

Офіс Пагаднення мэраў правіць

Рэкламная, тэхнічная і адміністрацыйная дапамога прадастаўляецца на штодзённай аснове асобам, якія падпісалі Пагадненне мэраў, і ўсім удзельнікам, з боку офіса Пагаднення мэраў. Галоўны сакратарыят размешчаны ў Брусэлі (Бельгія), а два дадатковых офіса – у Львове (Украіна) і Тбілісі (Грузія), каб дапамагаць мясцовым органам улады з краін усходняга партнёрства.

І сакратарыят, размешчаны ў Брусэлі, і дадатковыя офісы ў Львове і Тбілісі, знаходзяцца пад кіраваннем сіндыката мясцовых і рэгіянальных органаў улады і нацыянальных устаноў. Офіс Пагаднення мэраў у Брусэлі нясе адказнасць за агульную каардынацыю ініцыятывы.

Установы Еўрапейскага Саюза правіць

Для падтрымкі распрацоўкі і рэалізацыі Планаў дзеянняў па ўстойлівай энергіі, Еўрапейская камісія распрацавала фонды фінансавай стабільнасці для дапамогі асобам, якія падпісалі Пагадненне мэраў, сярод якіх - Еўрапейская дапамога ў сферы мясцовай энергетыкі (ELENA), заснаваная ў супрацоўніцтве з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам для буйнамаштабных праектаў, і ELENA-KfW, заснаваная ў партнёрстве з нямецкай групай KfW, якая прапануе дадатковыя магчымасці для прыцягнення ўстойлівых інвестыцый у малыя і сярэднія муніцыпалітэты ў Еўропе. Запланаваны інструмент ELENA-East будзе аказваць аналагічную дапамогу асобам, якія падпісалі Пагадненне, з Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі і Азербайджана.

Разам з Еўрапейскай камісіяй, Пагадненне атрымлівае поўную інстытуцыйную падтрымку, уключаючы дапамогу ад Камітэта рэгіёнаў, які падтрымлівае ініцыятыву з яе першых крокаў; Еўрапейскага парламента, у якім праводзяцца штогадовыя пасяджэнні асобаў, якія падпісалі Пагадненне, і цырымонія падпісання, а таксама і ад Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, які аказвае дапамогу мясцовым органам улады ў раскрыцці іх інвестыцыйнага патэнцыялу.

Аб’яднаны даследчы цэнтр правіць

Аб’яднаны даследчы цэнтр Еўрапейскай камісіі нясе адказнасць за прадастаўленне тэхнічнай і навуковай дапамогі ініцыятыве. Ён працуе ў цесным супрацоўніцтве з офісам Пагаднення мэраў з мэтай прадастаўлення асобам, якія падпісалі Пагадненне, больш дакладных тэхнічных кіраўніцтваў і шаблонаў, для выканання сваіх абавязацельстваў па Пагадненню, а таксама для кантролю і рэалізацыі вынікаў.

Гл. таксама правіць

Даведкавыя матэрыялы правіць

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2015. Праверана 27 верасня 2012.
  2. http://www.soglasheniemerov.eu/about/signatories_ru.html
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 27 верасня 2012.

Спасылкі правіць