Падале́шнік, падальховік (Gyrodon lividus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства Свінухавыя (Paxillaceae).
Падалешнік |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Gyrodon lividus (Bull.) Fr., 1838
|
Сінонімы |
---|
- Boletus brachyporus Pers., 1825
- Boletus chrysenteron var. lividus (Bull.) Mérat, 1821
- Boletus lividus Bull., 1791
- Boletus sistotrema Fr., 1815
- Boletus sistotremoides Fr., 1815
- Cladomeris sistotrema (Fr.) Bigeard & H. Guill., 1909
- Gyrodon sistotrema (Fr.) P. Karst., 1899
- Gyrodon sistotrema var. brachyporus (W.G. Sm.) Rea, 1922
- Gyrodon sistotrema var. sistotrema (Fr.) P. Karst., 1899
- Gyrodon sistotremoides Opat., 1836
- Uloporus lividus (Bull.) Quél., 1886
- Uloporus sistotrema (Fr.) Quél.
|
|
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—10 (да 20) см, пляската-пукатая, потым пляскатая, з вострым краем, аксаміцістая, тонка-шаўкавістая або амаль гладкая, сухая, у вільготнае надвор’е клейкая, пясчана-жоўтая, пазней іржава-карычняватая. Мякаць бледна-жоўтая, на зломе сінее, потым бурэе. Гіменафор трубчасты, жаўтаваты, пазней зеленавата-жоўты, пры націсканні сінее, потым бурэе. Трубачкі кароткія, э вуглаватымі лабірынтападобнымі порамі. Ножка вышынёй 3—9 см, патоўшчаная ўверсе, часта выгнутая, мучністая, з узростам гладкая, амаль аднаго колеру з шапкай. Споравы парашок вохрыста-аліўкавы.
Пашыраны ў Еўропе. Расце групамі ў светлых лясах, пераважна пад алешынай, на глебе, зрэдку на пнях у жніўні—кастрычніку.
Ядомы ў маладым узросце.