Падапечная тэрыторыя Самалі

Падапечная тэрыторыя Самалі пад кіраваннем італьянскай адміністрацыі (англ.: Trust Territory of Somaliland under Italian administration) — Падапечная тэрыторыя ААН, якая існавала на тэрыторыі былой калоніі Італьянскае Самалі ў 1949—1960 гадах.

Падапечная тэрыторыя ААН
Падапечная тэрыторыя Самалі пад кіраваннем італьянскай адміністрацыі
англ.: Trust Territory of Somaliland under Italian administration
італ.: Amministrazione fiduciaria italiana della Somalia
Герб Сцяг
Герб Сцяг
< 
 >

Сталіца Магадыша
Мова(ы) Італьянская мова
Самалійская мова
Афіцыйная мова італьянская мова і Самалійская мова
Грашовая адзінка Самала
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У Другой сусветнай вайны Італьянскае Самалі было ў 1941 годзе падчас Усходнеафрыканскай кампаніі акупавана брытанскімі і паўднёваафрыканскімі войскамі, і на гэтай тэрыторыі стала дзейнічаць брытанская адміністрацыя. У лістападзе 1949 года па рашэнні ААН тэрыторыя была на 10 гадоў перададзена пад кіраванне Італіі, якая павінна была падрыхтаваць яе да незалежнасці. З 1 студзеня 1950 года Італія атрымала кантроль над сваёй былой калоніяй.

Афіцыйнымі мовамі тэрыторыі былі італьянская і самалійская (з арабскім алфавітам). Да 21 кастрычніка 1954 года афіцыйнымі сцягамі былі сцяг Італіі і сцяг ААН, у якасці герба таксама выкарыстоўваўся італьянскі; з 21 кастрычніка 1954 года ў афіцыйных мэтах сталі выкарыстоўвацца самалійскі герб, сцяг ААН і самалійскі сцяг.

1 ліпеня 1960 года Падапечная тэрыторыя Самалі, і Дзяржава Самаліленд (былое Брытанскае Самалі) аб'ядналіся ў Рэспубліку Самалі.