Падбалацянка[1], каўпак кольчаты, колцавік дробназморшчкавы, курачка[1][2], панчошка[1], турак[1] (Rozites caperatus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства Павуціннікавыя (Cortinariaceae), адзіны еўрапейскі від роду Rozites.

Падбалацянка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rozites caperatus (Pers.) P. Karst. 1879


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  75324
MB  201073

Апісанне правіць

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 4—10 см, у маладых грыбоў паўшарападобная, потым пляскатая, па краі іншы раз з трэшчынкамі, сухая, жаўтавата-бураватая, з ружовым адценнем, укрытая тонкім мучністым налётам. Мякаць шчыльная, белая, пасля жаўцее, амаль без паху. Пласцінкі прырослыя, брудна-жаўтаватыя, бураватыя, з зубчастым краем. Ножка даўжынёй 4—8 см і 1—1,5 см у дыяметры, цыліндрычная або каля асновы расшыраная, суцэльная, жаўтаватая, з буйным белавата-жоўтым кольцам. Споры эліпсападобныя, жоўтыя, барадаўчатыя.

 
Падбалацянка на паштовай марцы Беларусі

Распаўсюджанне правіць

Пашыраны ў Паўночным паўшар’і, у тым ліку па ўсёй тэрыторыі Беларусі (народныя назвы курачка, панчошка). Расце на вільготных мясцінах у хваёвых і мяшаных лясах у ліпені — верасні.

Выкарыстанне правіць

Малавядомы ядомы грыб.

Зноскі

  1. а б в г Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 120. — 192 с. — 60 000 экз.
  2. Грибы съедобные Архівавана 4 лютага 2014. (руск.)

Літаратура правіць