Падольскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт

Падольскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт (укр.: Подільський державний аграрно-технічний університет) — украінская вышэйшая навучальная ўстанова сельскагаспадарчага і інжынерна-тэхнічнага профілю, размешчаная ў горадзе Камянец-Падольскі.

Падольскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт
(ПДАТУ)
Выява лагатыпа
Міжнародная назва State Agrarian and Engineering University in Podilia
Заснаваны 1919
Тып профільны ўніверсітэт
Рэктар Іванышын Уладзімір Васільевіч
Рэктар Уладзімір Васілевіч Іванішын[d]
Студэнты 6900
Юрыдычны адрас вул. Шаўчэнкі 13, 32300 Камянец-Падольскі, Хмяльніцкая вобл., Украіна
Сайт pdatu.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Вядзе адлік сваёй гісторыі ад стварэння сельскагаспадарчага факультэта Камянец-Падольскага дзяржаўнага ўкраінскага універсітэта (факультэт ўрачыста адкрыты 22 кастрычніка 1919 года). У 1921 г. сельскагаспадарчы факультэт універсітэта вылучыўся ў самастойны Камянец-Падольскі сельскагаспадарчы інстытут. З 1954 г. у складзе Інстытута дзейнічаюць два факультэты: агранамічны (цяпер інстытут агратэхналогій) і заатэхнічны (цяпер біятэхналагічны). У 1995 г. на базе Камянец-Падольскага сельскагаспадарчага інстытута створана Падольская дзяржаўная аграрна-тэхнічная акадэмія. У 1997 г. у склад акадэміі ўвайшоў Камянец-Падольскі сельскагаспадарчы саўгас-тэхнікум (цяпер каледж універсітэта). 13 ліпеня 2004 г. на базе Падольскай дзяржаўнай аграрна-тэхнічнай акадэміі створаны Падольскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны універсітэт.

Структура правіць

  • Факультэт агратэхналогій і прыродакарыстання
  • Факультэт ветэрынарнай медыцыны і тэхналогій у жывёлагадоўлі
  • Эканамічны факультэт
  • Інжынерна-тэхнічны факультэт
  • Навучальна-навуковы інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
  • Навучальна-навуковы інстытут дыстанцыйнай адукацыі
  • Навукова-даследчы інстытут крупяных культур імя О. Аляксеевай
  • Навукова-даследчы цэнтр «Падолле»
  • Батанічны сад

Каледжы правіць

Спасылкі правіць