Пажар у кафэ «Палігон»

Пажар у кафэ «Палігон»пажар у Расіі, які адбыўся а 02:37 5 лістапада 2022 года[1] ў горадзе Кастрама.

Ход падзей правіць

У ноч на 5 лістапада 2022 года планавалася, што «Палігон» будзе працаваць да пяці гадзін раніцы: аб працяглых вечарынках у пятніцу і суботу абвясцілі на старонцы клуба ў сацыяльных сетках. Будынак загарэўся ў палове трэцяга ночы. Полымя распаўсюдзілася на 3500 квадратных метраў, дах цалкам абрынуўся[2]. Для тушэння пажару задзейнічалі больш за 50 спецыялістаў на двух дзясятках спецаўтамабіляў. З рэстарана эвакуіравалі 250 чалавек[3], яшчэ 15 вывелі з бліжэйшага шматпавярховага дома з-за шырокага задымлення. Да паловы пятага ўзгаранне ўдалося лакалізаваць, праз тры гадзіны ліквідавалі адкрытае полымя.

У парушэнне нормаў супрацьпажарнай бяспекі большасць аварыйных выхадаў з клуба было заблакавана, што пацягнула немагчымасць хуткай эвакуацыі[4]. Па сведчаннях відавочцаў, пажарная сігналізацыя не зрэагавала на ўзгаранне[5]. Ратуючы наведвальнікаў палаючага кафэ пажарныя былі вымушаны выломліваць дзверы, так як 4 эвакуацыйных выхаду былі зачынены. Адчыненымі апынуліся толькі 3 дзверы. З-за гэтага ў кафэ пачалася цісканіна і паніка[6]. Як пазней паведамілі экстранныя службы, целы загінулых, у асноўным, былі знойдзены ў курылцы, дапаможным памяшканні і каля туалетаў[2].

Ахвяры правіць

У выніку пажару 13 чалавек загінулі, 9 атрымалі траўмы, яшчэ 4 абвешчаны прапаўшымі без вестак[2].

Расследаванне правіць

Следчае ўпраўленне СК РФ па Кастрамской вобласці ўзбудзіла дзве крымінальныя справы: па частцы 3 артыкул 109 КК РФ («Прычыненне смерці па неасцярожнасці двум або больш асобам») і па частцы 3 артыкула 238 КК РФ («Аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі і прывялі да смерці двух і больш асоб»)[2][7]. Следчы камітэт РФ таксама пачаў праверку на прадмет магчымай бяздзейнасці кантралюючых органаў Кастрамской вобласці[8].

Прычынай трагедыі ў «Палігоне» стала запушчаная ўнутры паляўнічая піратэхніка: адзін з наведвальнікаў падчас масавага канфлікту стрэліў у столь з ракетніцы і збег. У якасці падазраванага быў затрыманы і арыштаваны 23-гадовы расійскі вайсковец з воінскай часці Кастрамскога тэрытарыяльнага гарнізона, камісаваны па раненні ў ходзе ўварвання Расіі ва Украіну. Пазней быў затрыманы і адпраўлены пад арышт дырэктар кафэ[2].

Высветлілася, што ўладальнікам кафэ з’яўляецца дэпутат Кастрамской абласной думы ад фракцыі «Адзіная Расія» Іхтыяр Ілдыр аглы Мірзоеў[9]. Па звестках МНС Расіі, на працягу некалькіх гадоў будынак пазбягаў супрацьпажарных праверак[10].

Старшыня Следчага камітэта РФ Аляксандр Бастрыкін даручыў кіраўніку следчага ўпраўлення па Кастрамской вобласці Дзянісу Леўчанку далажыць аб пажары ў ноч на суботу[11], а потым загадаў перадаць у Галоўнае следчае ўпраўленне СК Расіі крымінальныя справы, узбуджаныя па факце здарэння ў «Палігоне»[12].

Рэакцыя правіць

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў Уладзіміру Пуціну спачуванне ў сувязі з трагічнай гібеллю людзей[2].

Адміністрацыя Кастрамской вобласці абвясціла 7 лістапада Днём жалобы па загінулых[13].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Оксана Кириллова. Запущенная петарда и давка при эвакуации. Что известно о пожаре в кафе «Полигон» в Костроме (руск.). https://360tv.ru+(5 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2022. Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б в г д е "Пожар в клубе "Полигон" в Костроме: 13 погибших, задержаны двое подозреваемых". BBC News Русская служба. Праверана 2022-11-06.
  3. AFP (5 November 2022). "15 Killed, 250 Evacuated In Russian Cafe Fire: Report". NDTV. Праверана 5 November 2022.
  4. Спасший людей при пожаре «Полигона» костромич: «Просто очень хотелось жить!»
  5. https://i44.ru/07/11/2022/v-kostromskom-klube-poligon-posle-vozgoranija-ne-srabotala-pozharnaja-signalizacija/ В костромском клубе “Полигон” после возгорания не сработала пожарная сигнализация
  6. Почему кафе «Полигон» повторило ошибки «Зимней вишни»
  7. Что известно о пожаре в кафе в Костроме (руск.). https://ren.tv+(5 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2022. Праверана 7 лістапада 2022.
  8. В Костроме арестовали предполагаемого виновника пожара в кафе «Полигон»
  9. Владельца сгоревшего кафе «Полигон» заподозрили в махинациях с землей
  10. Сгоревший клуб в Костроме не проходил проверки противопожарной безопасности
  11. Бастрыкин поручил доложить о пожаре в кафе в Костроме (руск.). https://ria.ru+(5 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2022. Праверана 7 лістапада 2022.
  12. Расследование пожара в кафе «Полигон» передано в центральный аппарат СКР
  13. Траур по погибшим при пожаре в кафе объявили в Костромской области 7 ноября