Палацца Монтэчыторыа

Палацца Монтэчыторыа (Palazzo Montecitorio) — барочны палац у Рыме, у якім засядае Палата дэпутатаў Італіі (у часы Мусаліні — Палата фасцый і карпарацый). Фасад палаца выходзіць на П'яцца дзі Монтэ Чыторыа.

Славутасць
Палацца Монтэчыторыа
41°54′04″ пн. ш. 12°28′43″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Архітэктар Джавані Ларэнца Берніні і Карла Фантана
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палац можа служыць эталонам стрыманага «інтэрнацыянальнага барока». Яго пачаў будаваць Берніні для кардынала Лудавіка Людавізі, пляменніка Папы Рыгора XV. Пасля смерці Папы будаўнічыя працы былі прыпынены да пантыфіката Інакенція XII, які даручыў Карла Фантана дабудаваць палац для размяшчэння ў ім папскай курыі.

П'яцца дзі Монтэ Чыторыа з егіпецкім абеліскам перад фасадам палацца

У XVIII стагоддзі былы палацца Людавізі займаў папскі намеснік Рыма. У 1789 г. перад палацам быў усталяваны знакаміты абеліск, які застаўся ад гіганцкага сонечнага гадзінніка імператара Аўгуста.

Пасля таго, як палац быў перададзены ў распараджэнне італьянскага парламента, спатрэбілася капітальная перапланіроўка ўнутраных памяшканняў, якая і была ажыццёўлена ў стылі мадэрн пад кіраўніцтвам архітэктара Эрнэста Базіле напачатку XX стагоддзя.

Спасылкі правіць

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.