Палацін (лац.: Palatinus) — адзін з сямі ўзгоркаў, на якіх паўстаў Старажытны Рым. Мае дзве вяршыні — Гермал (вышыня 51 м) і Палацый (вышыня 51,2 м). Узгорак абмежаваны невялікімі далінамі Рымскага Форуму і Вялікага Цырку. Паводле падання ўзгорак абавязаны сваім імем Палесе, багіні пастухоў, у гонар якой праводзіліся Паліліі — святы ачышчэння, якія адзначалі ад часоў узнікнення Рыма.

Палацін
італ.: Palatino
Палацін
Палацін
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня40 м
Размяшчэнне
41°53′18″ пн. ш. 12°29′13″ у. д.HGЯO
Краіна
Населены пунктРым 
Палацін (Рым)
Палацін
Палацін
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рымляне тоеснілі з Палацінам месца, дзе Ромул пабудаваў горад і насамрэч на ўзгорку было выяўлена самае старажытнае ў Рыме паселішча. Захаваліся рэшткі муроў так званага «Квадратнага Рыму» (8 ст. да н.э.), узведзеных, паводле падання, Ромулам. У час Рэспублікі на гэтым узгорку знаходзіліся храмы Юпітэра Віктара (пабудаваны ў 295 да н.э.), Юпітэра Статара (294 да н.э.) і інш., а таксама дамы заможных патрыцыяў, у т.л. Краса і Цыцэрона. У перыяд Імперыі тут была рэзідэнцыя імператараў, Палацін ператварыўся ў грандыёзны ансамбль імператарскіх палацаў (Палацый Аўгуста, палацы Тыберыя, Флавіяў і Септымія Севера). У Сярэднявеччы быў каменяломняй.

У 219 годзе на Палацінскім узгорку пабудаваны храм, у які сабраны ўсе святыні Рыма.

Літаратура правіць

  • Stierlin, Henri. Imperium Romanum. — Köln: Benedikt Taschen Verlag GmbH, 1996. — С. 41-44. — ISBN 3-8228-8729-3.

Спасылкі правіць