Палац Бельвю (Францыя)

(Пасля перасылкі з Палац Бельвю, Францыя)

Палац Бельвю (фр.: Château de Bellevue) — не захаваны загарадны невялікі палац 18 стагоддзя маркізы Пампадур. Знаходзіўся каля Парыжа, на левым беразе Сены, каля чыгункі, якая вядзе ў Версаль; на ўзвышэнні, якое цягнецца ад Сен-Клу да Мёдона.

Славутасць
Палац Бельвю
48°49′19″ пн. ш. 2°13′40″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Маркіза Пампадур пабудавала яго ў адносна кароткі тэрмін (з 30 чэрвеня 1748 г. да 20 лістапада 1750 г.) з вялікай пышнасцю, выдаткаваўшы на яго велічэзныя грошы, а Людовік XV, які наведаў яго праз чатыры дня па заканчэння прац, прыйшоў у такое захапленне, што неадкладна купіў яго для сябе, пакінуўшы яго, аднак, у карыстанні сваёй фаварыткі. Першыя мастакі таго часу ўдзельнічалі ва ўпрыгожванні замка, і ён лічыўся тады самым чароўным загарадным палацам ва ўсёй Еўропе.

Падчас Рэвалюцыі ім авалодала так званая «Чорная банда» (Bande noire) і звярнула яго ў разваліны. Ацалела віла Брэнбарыён (pavillon de Brimborion), якая была важным стратэгічным пунктам падчас аблогі Парыжа (1870—1871).

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць