Палац Сапегаў (Львоў)

(Пасля перасылкі з Палац Сапегаў, Львоў)

Пала́ц Сапе́гаў — помнік архітэктуры XVIII ст. ва Львове па вуліцы Каперніка, 40а.

Палац
Палац Сапегаў
Львоўскі палац Сапегаў
Львоўскі палац Сапегаў
50°23′58″ пн. ш. 24°02′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Горад Львоў, вул. Каперніка, 40а
Тып будынка жыллёвы
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік Леон Сапега
Дата заснавання 1867
Будаўніцтва 1867
Асноўныя даты
19721976рэканструкцыя
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Быў збудаваны ў 1867 годзе для князя Леона Сапегі паводле праекту архітэктара Адольфа Куна ў стылі французскага барока XVIII ст. (фр.: Châteauesque). Будынак двухпавярховы, з мезанінам, галоўны аб'ём мае ў плане форму квадрату, да якога прымыкае прамавугольны флігель. Манументальная агароджа з ажурнымі металічнымі варотамі аддзяляе парадны двор ад вуліцы. Сцены будынку вылучаюцца мяккаю пластыкаю, іхнюю паверхню ўпрыгожваюць рустыкація і выступы пілястраў, разкрыпоўка карнізаў і міжпавярховыя паясочкі.

Нашчадак старадаўняга літоўска-рускага роду Адам Сапега  (польск.), які замовіў для сябе палац, быў адным з найбольш выбітных фундатараў чыгуначнага будаўніцтва ў Галіччыне. Будаўніцтва палаца абышлося практычна так сама дорага, як і будаўніцтва палаца Патоцкіх.

На месцы ўсходняга флігеля палаца, які быў знішчаны бомбай у гады II сусветнай вайны, пабудавалі сярэднюю школу № 9. У 1972 годзе паўстала пытанне пра разборку гэтага будынку.

Палац захаваўся выключна дзякуючы намаганням Львоўскае абласное арганізацыі Украінскага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры  (укр.). Таварыства выступіла з ініцыятываю рэстаўраваць яго за ўласныя сродкі. Да 1976 года адбывалася рэстаўрацыя за сяброўскія складкі і дабрачынныя ахвяраванні. Да цяперашняга часу ў ім размяшчаецца Львоўская абласная арганізацыя таварыства.

Літаратура правіць

  • Пам'ятники містобудівництва та архітектури Української ССР. — Київ: Будівельник, 1983—1986. — Т. 3. — С. 14.

Спасылкі правіць