Палац урадавай камісіі і казначэйства (Варшава)

Палац урадавай камісіі і казначэйства (польск.: Pałac Komisji Rządowej Przychodu i Skarbu w Warszawie) — палац у Варшаве, размешчаны па адрасе плошча Банкавая, 3/5. Цяпер — рэзідэнцыя прэзідэнтаў Варшавы і сталічная мэрыя.

Славутасць
Палац урадавай камісіі і казначэйства
Pałac Komisji Rządowej Przychodu i Skarbu w Warszawie
52°14′35″ пн. ш. 21°00′02″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Горад Варшава
Месцазнаходжанне плошча Банкавая, 3/5
Архітэктурны стыль класіцызм
Скульптар Paweł Maliński[d]
Архітэктар Antonio Corazzi[d], Марыян Станіслававіч Лялевіч і Piotr Biegański[d]
Першае згадванне XVII стагоддзе
Будаўніцтва 18231825 гады
Матэрыял цэгла[1]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудаваны ў пачатку XVII стагоддзя, належаў Ляшчынскім, Патоцкім і Зялінскім. У 1823—1825 гадах быў цалкам перабудаваны ў класічным стылі архітэктарам Антоніа Карацы для камісіі даходаў і казначэйства ўрада Царства Польскага Расійскай імперыі. У 1829—1831 гадах у ім працаваў Юльюш Славацкі.

Адноўлены ў пачатку 1920-х гадоў Марыянам Лялевічам.

У час Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе палац быў разбураны нямецкай бамбардзіроўкай горада.

Адноўлены пасля вайны па праекце архітэктара Пятра Бяганьскага.

Цікавыя факты правіць

9 жніўня 2021 года, у гадавіну прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, мэрыя Варшавы ўсталявала над будынкам бела-чырвона-белы сцяг. Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі апублікаваў у сацсетках здымак будынка са сцягам і напісаў[2]:

  Год таму у Беларусі прайшлі выбары, якія былі сфальсіфікаваны. Але падман рэжыму не спыніў свабодных беларусак і беларусаў ад іх імкнення да ўласнай свабоднай і дэмакратычнай дзяржавы. Успомнім пра іх. Будзем салідарныя. Жыве Беларусь!  

Зноскі

Спасылкі правіць