Палеская вуліца (Мінск)
Палеская вуліца — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска. Месціца паміж вул. Маякоўскага і р. Свіслач. Паводле інфармацыі сайта "Мінскі праменад": "Вуліца цягнецца каля сямісот метраў з поўначы на поўдзень, і яе няцотны бок з'яўляецца заходняй мяжой гэтага невялікага ўчастка індывідуальнай прыватнай забудовы. Яе ж цотны бок паступова раствараецца сярод толькі што пабудаваных сучасных шматпавярховак вуліцы Маякоўскага[1]".
Палеская вуліца Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Славутасці правіць
На вуліцы захаваўся 4-павярховы дом, пабудаваны ў 1963-64 гг на скрыжаванні з Аранскай вул.; будынак належыць Белдзяржхарчпраму[2]. Таксама архітэктурнай адметнасцю скрыжавання Аранскай і Палсескай вул. з'яўляецца будынак Caspian Plaza (2019)[3].
Зноскі
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Палеская вуліца на карце АТО.ВУ
- Здымкі архітэктуры вуліцы на сайце "Минский променад"
- Спіс будынкаў Палескай вуліцы на Рhotobuildings