Палесцінская аўтаномія

Палесці́нская аўтано́мія (ПА) — назва прынятая ў беларускай мове дзеля азначэння Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыі (па-арабску: السلطة الوطنية الفلسطينية — Ас-Су́льта Аль-Ватані́я Аль-Філястыні́я, літаральны пераклад — Палесцінская нацыянальная ўлада). Была створаная ў 1994 годзе ў адпаведнасці з дамовамі ад 13 верасня 1993 года ў якасці часовай формы самакіравання арабскага народа Палесціны на частцы тэрыторыі Заходняга берагу ракі Іардан з цэнтрам у Іерыхоне. Тэрыторыя, кантралюемая ПА, за мінулы час пашырылася — на дадзены момант уключае вялікую частку Заходняга берагу ракі Іардан і Сектара Газа.

Заходні бераг і Сектар Газа

Органы ўлады правіць

Органы ўлады ПА прадстаўляюць правы каля 3,7 млн жыхароў палесцінскіх тэрыторый, тады як агульны лік палесцінцаў, уключаючы ўцекачоў за мяжой, перавышае 9 млн. (ад іх імя выступае Палесцінская нацыянальная рада). Выбары ў Палесцінскую заканадаўчую раду (ПЗР) 25 студзеня 2006 года праводзіліся таксама на тэрыторыі Усходняга Іерусаліма.

Афіцыйныя асобы ПА правіць

Прэзідэнты правіць

Старшыні ПЗР правіць

Старшыні Палесцінскага савета міністраў правіць

Другой па значнасці асобай ПА з’яўляецца старшыня парламента — ён выконвае абавязкі Прэзідэнта ў выпадку смерці або адстаўкі апошняга.

Першапачаткова органы ўлады аўтаноміі былі сфармаваныя кіраўніцтвам Арганізацыі вызвалення Палесціны (АВП): 20-я сесія Цэнтральнай рады Палесціны, якая праходзіла ў Тунісе 10 — 12 кастрычніка 1993 году, даручыла выканкаму АВП сфармаваць Раду ПА на пераходны перыяд і абрала Ясіра Арафата прэзідэнтам ПА

18 мая 1994 года ў сектар Газа прыбылі першыя падпадзяленні палесцінскай паліцыі. 1 ліпеня 1994 года Ясір Арафат прыбыў у Газу. 5 ліпеня кіраўнікі ПА прынеслі прысягу ў Іерыхоне.

Першыя прамыя выбары прэзідэнта ПА і ПЗР адбыліся 20 студзеня 1996 на тэрмін «пераходнага перыяду» (да планаванай у 2000 годзе незалежнасці). Другія прэзідэнцкія выбары — пасля смерці Ясіра Арафата, 9 студзеня 2005 года. Другія выбары ў ПЗР — 25 студзеня 2006 года. Тэрмін паўнамоцтваў органаў улады, абраных у 2005—2006 — 4 гады.

Заканадаўства і межы правіць

 
Цёмна-зялёным колерам пазначаны тэрыторыі, размешчаныя пад поўным ці частковым кантролем Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыі (зоны А і B)

У ПА дзейнічае Асноўны закон, прыняты ПЗР у кастрычніку 1997 году і падпісаны Ясірам Арафатам 29 мая 2002 года. Гэтым законам Іерусалім абвешчаны сталіцай Палесцінскай аўтаноміі. Папраўкамі, прынятымі 10 сакавіка 2003 года і падпісанымі 18 сакавіка 2003 года, у ПА ўведзены пост прэм’ер-міністра, адказнага перад парламентам.

Папраўкамі, прынятымі ПЗР 27 ліпеня 2005 года і падпісанымі прэзідэнтам Махмудам Абасам 13 жніўня 2005), усталяваныя: 4-гадовы тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта; забарона абірацца прэзідэнтам ПА больш за на 2 тэрміна запар; 4-гадовы тэрмін паўнамоцтваў ПЗР.

Палесціна на цяперашні час не мае рэальнага суверэнітэту. Дзяржаўныя структуры сфармаваныя толькі часткова (напрыклад, няма войска, хоць ёсць шматлікая паліцыя і пры гэтым актыўна дзейнічаюць разнастайныя напаўваенныя і фактычна тэрарыстычныя арганізацыі. Значная частка тэрыторыі Заходняга берагу ракі Іардан і Усходні Іерусалім кантралюецца ізраільскімі войскамі. Сектар Газа і Заходні бераг ракі Іардан уяўляюць сабою два анклаўу, падзеленыя тэрыторыяй Ізраіля.

Тэрыторыя Палесцінскай аўтаноміі афіцыйна падзеленая на 16 мухафаз — правінцый:

11 на Заходнім беразе ракі Іардан: Усходні Іерусалім, Джанін, Тулькарм, Тубас, Наблус, Калькілія, Салфіт, Рамала і Эль-Біра, Іерыхон, Віфлеем, Хеўрон (Эль-Халіль);

5 у Сектары Газа: Паўночная Газа, Газа, Дзір эль-Балях, Хан-Юніс, Рафах.

Гл. таксама правіць

Спіс гарадоў Палесцінскай аўтаноміі правіць

Заходні бераг ракі Іардан правіць

Спрэчныя тэрыторыі правіць

Сектар Газа правіць

Праект Канстытуцыі Дзяржавы Палесціна правіць

Распрацаваны ў 2003 годзе Канстытуцыйнай камісіяй Набіля Шаата, абвяшчае непарушнасць меж Палесціны па стане на 4 чэрвеня 1967 года.

Спасылкі правіць

Афіцыйныя сайты:

Інфармацыйныя сайты радыкальнай апазіцыйнай кааліцыі: