Палтаўская дзяржаўная аграрная акадэмія
Палтаўская дзяржаўная аграрная акадэмія (укр.: Полтавська державна аграрна академія) — украінская вышэйшая навучальная ўстанова сельскагаспадарчага профілю, якая знаходзіцца ў Палтаве.
Палтаўская дзяржаўная аграрная акадэмія (ПДАА) | |
---|---|
Полтавська державна аграрна академія | |
Арыгінальная назва | Полтавська державна аграрна академія |
Міжнародная назва | Poltava State Agrarian Academy |
Заснаваны | 1920 |
Рэктар | Аранчый Валянціна Іванаўна |
Дактары | 36 |
Выкладчыкаў | 450 |
Юрыдычны адрас | вул. Скаварады 1/3, 36003 Палтава, Украіна |
Узнагароды | |
Сайт | pdaa.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя правіць
У 1919 г. Палтаўскі губернскі камітэт даручыў распрацаваць праект арганізацыі сельскагаспадарчага інстытута ў Дзіканьцы на базе маёнтка князя Качубея. Аднак у сувязі з тым, што маёнтак быў разрабаваны і спалены, прымаецца рашэнне аб адкрыцці ў 1920 г. у Палтаве факультэта садаводства і агародніцтва пры Вышэйшай рабочай школе. З 1 верасня 1920 г. быў праведзены набор слухачоў. Усяго было залічана 49 студэнтаў. У 1921 г. факультэт быў рэарганізаваны спачатку ў сельскагаспадарчы, а пасля — у агракааператыўны тэхнікум, а з 1929 г. — у сельскагаспадарчы інстытут. У 1930 г. інстытут атрымаў назву заатэхнічнага і стаў базавым у СССР па падрыхтоўцы спецыялістаў па свінагадоўлі. Падчас Другой сусветнай вайны інстытут быў эвакуіраваны ў расійскі горад Курган, дзе ён у 1944 г. даў пачатак Курганскаму сельскагаспадарчаму інстытуту.
Структура правіць
Факультэты правіць
- Факультэт агратэхналогій і экалогіі
- Факультэт ветэрынарнай медыцыны
- Факультэт эканомікі і менеджменту
- Факультэт інжынерна-тэхналагічны
- Факультэт ўліку і фінансаў
- Факультэт тэхналогіі вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі жывёлагадоўлі
- Факультэт падрыхтоўкі замежных грамадзян
Каледжы правіць
- Каледж кіравання, эканомікі і правы
- Аграрна-эканамічны каледж
- Бэрэзаварудскі аграрны каледж
- Лубенскі фінансава-эканамічны каледж
- Хароль аграпрамысловы каледж
- Лохвыцкі механіка-тэхналагічны каледж
- Хамуцецкі ветэрынарна-тэхналагічны каледж
Спецыяльнасці правіць
- Аграінжынерыя
- Агранамія
- Ветэрынарная медыцына
- Ветэрынарная гігіена, санітарыя і экспертыза
- Галіновае машынабудаванне
- Абарона і каранцін раслін
- Экалогія
- Эканоміка
- Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі
- Маркетынг
- Менеджмент
- Улік і падаткаабкладанне
- Прадпрымальніцтва, гандаль і біржавая дзейнасць
- Паліталогія
- Права
- Публічнае кіраванне і адміністраванне
- Тэхналогіі вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі жывёлагадоўлі
- Філалогія
- Фінансы, банкаўская справа і страхаванне
- Харчовыя тэхналогіі