Паліна Фёдараўна Казлова

Паліна Фёдараўна Казлова (8 сакавіка 1928, в. Сідаравічы, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць — 2014, в. Сідаравічы) — беларускі работнік сельскай гаспадркі (свінарка), Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Паліна Фёдараўна Казлова
Дата нараджэння 8 сакавіка 1926(1926-03-08)
Месца нараджэння
Дата смерці сакавік 2014
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы медаль «Серп і Молат»
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі

Біяграфія правіць

Калі пачалася Валікая Айчынная вайна, на фронт пайшоў бацька Паліны і двое старэйшых братоў. У 1944 годзе ад голаду і нягод памерла маці.

Пасля вызвалення роднай вёскі стала працаваць у калгасе «Чырвоны Кастрычнік», прымала ўдзел у аднаўленні гаспадаркі. У канцы 1940-х гадах у калгасе з’явілася жывёлагадоўчая ферма, куды прыйшла працаваць цялятніцай.

У 1966—1970 гадах стала лепшай па прафесіі ў раёне і адной з лепшых у вобласці. У 1972—1983 гг. узначальвала саўгасную свінаферму, арганізавала работу па стварэнні высокапрадуктыўнага пагалоўя свінаматак, прымала актыўны ўдзел у пераводзе жывёлагадоўлі на прамысловую аснову, спрыяла ўкараненню прагрэсіўных формаў арганізацыі працы жывёлаводаў. У гады наступных пяцігодак калектыў, які ўзначальвала П. Ф. Казлова, нарошчваў аб’ёмы прадукцыі і дапамагаў саўгасу заставацца адной з лепшых гаспадарак вобласці.

У 1971—1975 гадах з’яўлялася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, мясцовых Саветаў дэпутатаў працоўных.

Узнагароды правіць

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, шэрсці і іншай прадукцыі Паліне Фёдараўне Казловай было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

За вялікія поспехі, дасягнутыя ў развіцці сельскай гаспадаркі і выкананні заданняў восьмай пяцігодкі па вытворчасці і продажу дзяржаве прадуктаў жывёлагадоўлі, была ўзнагароджана ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 268.
  • Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 305.
  • Памяць : Чачэрскі раён. — Мінск, 2000. — 622 с. C. 510.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3, кн. 1 : Гомельская область. — С. 331.
  • Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. — Минск, 2014. — С. 123.
  • Трудовая гвардия Гомельщины / [составители: А. М. Иванисов, А. А. Костюченко, А. М. Шныпарков]. — Минск, 1986. — С. 136—139.