Паліндро́м — слова, выраз, лік ці нейкая іншая паслядоўнасць элементаў, якая супадае з сваім люстэркавым адлюстраваннем, чытаецца аднолькава і злева направа і справа налева. Пры гэтым прагалы і знакі пунктуацыі звычайна не зважаюць.

Магічны квадрат з фразай SATOR AREPO TENET OPERA ROTAS (лац.: Сейбіт Арэпа ледзь трымае колы), чытаецца ва ўсіх кірунках

Слова паліндром паходзіць ад грэчаскага palin (παλιν) — «назад» і dromos (δρóμος) — «шлях, кірунак». Паліндромы вядомыя з даўніх часоў. Старажытныя грэкі на фантанах змяшчалі надпіс «Νίψον ανομήματα μη μόναν όψιν» (мыйце свае грахі так сама як і твар). Ад грэкаў паліндромы перайшлі да рымлян. Найвядомы лацінскі паліндром «Sator Arepo Tenet Opera Rotas» (магчымы пераклад: Сейбіт Арэпа ў працы трымае колы) можна размясціць у квадрат, і ён чытаецца як па радках, так і па слупках:

Прыклады паліндромаў правіць

Sum summus mus (я — наймацнейшы мыш)
  • маратхі: नवजीवन (новае жыццё)
  • нямецкая: Reit nie tot ein Tier (ніколі не заганяй жывёлу да смерці)
  • польская: Kobyła ma mały bok (кабыла мае малы бок)
  • руская: Кит на море — романтик (кіт на моры — рамантык)
  • эсперанта: Ora trovo: vortaro! (залатая знаходка: слоўнік!)

На паліндрамічны дзень — 20 лютага 2002 года (20022002), Петэр Норвіг стварыў камп’ютарную праграму, якая згенеравала найдаўжэйшы паліндром[1] на англійскай мове, складзены з 17 259 слоў.

У сучаснай паэзіі вылучаюць верш-паліндром і верш-паліндрамон. Верш-паліндром складаецца з паліндромных радкоў. Верш-паліндрамон — адзіны паліндром ад пачатку да канца.

Зноскі

Спасылкі правіць