Памятная манета «Успенскі сабор Кіева-Пячэрскай лаўры»
«Успенскі сабор Кіева-Пячэрскай лаўры» — залатая памятная манета Нацыянальнага банка Украіны наміналам 100 грыўняў, прысвечаная адраджэнню Успенскага сабора Кіева-Пячэрскай лаўры. манета ўведзеная ў абарачэнне 30 снежня 1998 года. Яна належыць да серыі «Духоўныя скарбы Украіны».
Параметры правіць
Апісанне правіць
Аверс правіць
На аверсе манеты ў абрамленні барочнага арнаменту, упрыгожанага галоўкамі серафімаў, размешчаныя малы Дзяржаўны Герб Украіны і надпісы ў чатыры радкі «Украіна», «100 грыўняў», «1998», абазначэнне і проба каштоўнага металу Au 900 і яго вага ў чысціні 15,55.
Рэверс правіць
На рэверсе манеты размешчаная выява Успенскага сабора, знішчанага ў 1941 годзе, яго руіны і кругавы надпіс «Успенскі сабор Кіева-Пячэрскай лаўры ХІ ст».
Дызайн правіць
- Мастакі: Уладзімір Таран, Аляксандр Харук, Сяргей Харук, Віталь Казачэнка.
- Скульптар: Раман Чайкоўскі.
Манетны двор правіць
Манетны двор Нацыянальнага банка Украіны [1].
Зноскі
- ↑ Памятныя і юбілейныя манеты з золата наміналам 100 грыўняў, выпушчаныя ў 1998 годзе Архівавана 7 красавіка 2014. (руск.)
Спасылкі правіць
- Апісанне манеты на сайце Нацыянальнага банка Украіны Архівавана 17 кастрычніка 2013. (укр.)