Панхакс[1] (Aplocheilus panchax) — рыба роду азіяцкіх шчупачкоў атрада карпазубых.

Панхакс
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aplocheilus panchax F. Hamilton, 1822

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  165719
NCBI  52581

Апісанне правіць

Даўжыня да 8 см. Цела жаўтавата-шэрае з дробнымі жоўтымі плямкамі. Зверху на галаве бліскучая пляма. Спінны плаўнік блакітны з чорнай плямай каля асновы; брушны і анальны — жаўтавата-зялёныя з аранжавымі кропкамі, па ніжнім краі анальнага ідзе аранжавая палоска; хваставы — светла-жоўты, мае па краі шырокую блакітную палосу з чорнай аблямоўкай. Афарбоўка цела самак больш сціплая, чым самцоў.

Пашырэнне правіць

Пашырана ў вадаёмах Індыі, Шры-Ланкі, Малайскага архіпелага. У Еўропу завезена ў канцы ХІХ ст.

Значэнне і выкарыстанне правіць

Акварыумная рыба. Гадуюць у вялікіх акварыумах, пакрытых шклом (рыбы лёгка выскокваюць), з багатай расліннасцю на паверхні вады.

Зноскі

  1. Азіяцкія шчупачкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 50

Літаратура правіць