Панівойская гара
Панівойская гара — узгорак у г. Мсціславе Магілёўскай вобласці. Размешчана на ўсход ад Замкавай і Троіцкай гор, ад якіх аддзелена ярам ручая Здаравец. Плошча ўзгорка складае каля 2,5 га.
Панівойская гара | |
---|---|
Размяшчэнне | |
54°01′35″ пн. ш. 31°43′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Магілёўская вобласць |
Раён | Мсціслаў |
На схіле Троіцкай і Панівойскай гор знойдзена кераміка XII—XIII стст. Нейкае паселішча ў гэты час існавала і на самой гары. У час шурфоўкі быў выяўлены культурны слой магутнасцю 0,3 м, у якім была знойдзена кераміка гэтага часу і матэрыялы XVI—XVIII стст.
Назва правіць
Згодна са звесткамі У. Г. Краснянскага сваю назву яна атрымала ад таго, што тут некалі жыла аўдавелая Ульяна, жонка мсціслаўскага князя Івана Юр’евіча, гэта значыць у канцы XV ст. Аднак мяркуючы па назве, гара атрымала яе ў больш позні перыяд, ад нейкай «пані войскай» — жонкі мсціслаўскага войскага. Войскія з’явіліся ў Мсціславе толькі пасля арганізацыі Мсціслаўскага ваяводства ў 1565—1566 гадах, такім чынам, назва гары магла з’явіцца пасля гэтага часу.
Літаратура правіць
- Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2: Л—Я. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2.
- Мяцельскі А. А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў XII—XVIII стст. — 2-е выд. — М.: Беларуская навука, 2014. — С. 109. — 664 с. — ISBN 978-985-08-1663-4.