Пап’ямента

(Пасля перасылкі з Пап'ямента)

Пап’ямента (саманазва на востраве Аруба Papiamento) або Пап’яменту (саманазва на астравах Кюрасаа і Банайрэ Papiamentu) — крэольская мова, распаўсюджаная на поўдні Малых Антыльскіх астравоў, галоўным чынам на астравах Аруба, Кюрасаа і Банайрэ. У аснове ляжаць партугальская і іспанская мовы, з ясна акрэсленым уплывам галандскай, англійскай моў, а таксама розных дыялектаў, на якіх размаўлялі афрыканцы-рабы і індзейцы-аравакі.

Пап'ямента
Саманазва Papiamento, Papiamentu
Краіны Востраў Банайрэ, Востраў Кюрасаа, Аруба
Афіцыйны статус Востраў Кюрасаа, Аруба
Агульная колькасць носьбітаў 329002
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Раманская група
Ібера-раманская падгрупа
Крэольскія мовы
Пісьменнасць лацінка
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 пап 533
ISO 639-1
ISO 639-2 pap
ISO 639-3 pap
WALS pap
Ethnologue pap
Linguasphere 51-AAC-be
IETF pap
Glottolog papi1253
Вікіпедыя на гэтай мове

Гісторыя правіць

Пап’ямента сфарміравалася на поўдні Малых Антыльскіх астравоў у галандскіх калоніях, аднак у аснову ўвайшлі гутарковыя партугальская і іспанская мовы, на якіх размаўлялі пасяленцы з Пірэнейскага паўвострава, што з’явіліся раней за сярэдзіну XVII ст. Некаторыя даследчыкі ўпэўнены, што асновай была мова яўрэяў-сефардаў. Моцны ўплыў таксама аказалі гаворкі афрыканскіх рабоў і мясцовых індзейцаў-аравакаў. У сярэдзіне XVII — XX стст. ішло лексічнае запазычанне з галандскай і англійскай моў.

Такі рознабаковы ўплыў тлумачыцца гістарычнымі асаблівасцямі развіцця дадзенага рэгіёну, а таксама сталымі гандлёвымі і культурнымі кантактамі з іншымі Антыльскімі астравамі і Лацінскай Амерыкай.

Назва мовы паходзіць ад слова «Papia» («размаўляць», «балбатаць»), меркавана запазычанага з старой гаворкі партугальскіх маракоў або партугальскіх сефардаў.

У пісьмовых крыніцах пап’ямента была зафіксавана ў XVIII ст. Першы слоўнік складзены ў 1876 г.

У 2007 г. стала афіцыйнай мовай Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў. У 2010 г. гэты статус фактычна захаваўся на астравах Аруба і Кюрасаа. На Банайрэ мясцовыя жыхары маюць права звяртацца на пап’ямента да ўладаў і атрымоўваць на гэтай мове адказ.

Асаблівасці правіць

Вылучаюць 2 асноўныя дыялекты: непасрэдна пап’ямента, на якім размаўляюць на Арубе, і пап’яменту, характэрны для насельнікаў Кюрасаа і Банайрэ. Яны адрозніваюцца лексічна, а таксама ў напісанні і інтанацыі вымаўлення пэўных слоў:

Беларуская Дыялект пап’ямента Дыялект пап’яменту Партугальская Іспанская
Кол Palo Palu Pau Palo
Жытло Cas Kas Casa Casa
Нож Cuchíu Kuchú Faca Cuchillo

Пісьмовасць на аснове лацінкі.

Спасылкі правіць