Папірус (грэч. πάπυρος), або Бібліёс — пісчы матэрыял, у старажытнасці выкарыстоўваўся ў Егіпце і іншых краінах. Для вырабу папірусу выкарыстоўвалася аднайменная водна-балотная расліна (Cyperus papyrus), якая належыць да сямейства асаковых. У старажытнасці дзікарослы папірус быў распаўсюджаны ў дэльце Ніла, цяпер жа ён амаль звёўся.

Cyperus papyrus — расліна, з якой выраблялі папірус

Гісторыя выкарыстання правіць

 
Папірус Эберса. Каля 1550 г. да н.э.

Самыя даўнія вядомыя запісы на папірусе былі знойдзены ў 2012 і 2013 гадах пры археалагічных раскопках у Вадзі аль-Джарфеbeen, старажытнаегіпецкай гавані на ўзбярэжжы Чырвонага мора. Гэтыя дакументы адносяцца прыблізна да 2560–2550 гадоў да н.э. (канец праўлення Хуфу)[1]. Папірусныя скруткі апісваюць апошнія гады будаўніцтва Вялікай піраміды ў Гізе[2].

У антычную эпоху папірус быў асноўным пісчым матэрыялам ва ўсім грэка-рымскім свеце. Вытворчасць папірусу ў Егіпце была вельмі вялікай, і фабрыкі папірусу існавалі тут нават да часоў халіфаў. Але захаваліся папірусы толькі ў Егіпце дзякуючы ўнікальнаму клімату. Знаходкі грэчакіх папірусаў ў Егіпце (асабліва ў Аксірынхе) ўнеслі неацэнны ўклад у класічную філалогію (іх вывучэннем займаецца спецыяльная дысцыпліна — папіралогія).

Так, напрыклад, адзін з папірусаў захаваў для нас «Афінскую палітыю» Арыстоцеля, ад якой у адваротным выпадку была б вядома толькі назва. На папірусах да нас дайшлі творы Менандра, Філадэма Гадарскага, лацінская паэма «Алкесціда Барселонская».

Зноскі правіць

  1. Tallet, Pierre (2012). "Ayn Sukhna and Wadi el-Jarf: Two newly discovered pharaonic harbours on the Suez Gulf" (PDF). British Museum Studies in Ancient Egypt and Sudan. 18: 147–68. ISSN 2049-5021. Праверана 21 April 2013.
  2. Stille, Alexander. The World's Oldest Papyrus and What It Can Tell Us About the Great Pyramids. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць