Паркер (сонечны зонд)

Сонечны зонд «Паркер» (англ.: Parker Solar Probe, раней таксама Solar Probe, Solar Probe Plus або Solar Probe+) — аўтаматычны касмічны апарат НАСА для вывучэння знешняй кароны Сонца. Мяркуецца, што ён наблізіцца да «паверхні» Сонца (фотасфера) на адлегласць 8,86 радыусу Сонца (6,2 мільёна кіламетраў).

Parker Solar Probe

Афіцыйны рэндар Parker Solar Probe
Арганізацыя:  ЗША НАСА
Спосаб вываду на арбіту: ракета-носьбіт Delta IV Heawy
Дата запуска апарата 12 жніўня 2018
Месца запуска:  ЗША мыс Канаверал SLC-37
Час місіі: 6 гадоў
Апісанне апарата
Маса: 555 кг
Магутнасць: 343 вт
Траекторыя палёта

Зонд названы ў гонар амерыканскага астрафізіка Юджына Паркера[1], які ў 1958 годзе прадказаў існаванне сонечнага ветру.

Сонечны зонд НАСА правіць

Праект НАСА Сонечны зонд Паркер — гэта прапанова запуску аўтаматычных касмічных апаратаў, якія наблізяцца да паверхні Сонца на адлегласць да дзесяці сонечных радыусаў[2]. Гэта значна бліжэй, чым усе апараты, якія калі-небудзь накіроўваліся да свяціла. Гэты праект (таксама вядомы пад назвай «Solar Probe+» або «Solar Probe Plus») быў заяўлены як пачатак новай місіі ў фінансавым бюджэце на 2009 год. Яна павінна стаць адной з самых дарагіх у навуковай гісторыі НАСА — кошт апарата разам с запускам у космас абыйдзецца ў 750 мільёнаў долараў.

Навуковая каардынацыя праекта ўскладзена на Лабараторыю прыкладной фізікі універсітэта імя Джона Хопкінса ў Мериленде (ЗША). На 1 мая 2008 года гэтая лабараторыя далажыла аб распрацоўцы і будаўніцтве касмічнага апарата. Пры кантрольны аблёт Сонца хуткасць зонда ў перыгеліі можа дасягаць 700 000 км/ч (194 км/з).

Зонд «Паркер» быў запушчаны 12 жніўня 2018 года з мыса Канаверал (пасля пераносу старту на суткі)[3]. Юджын Паркер (яго ўзрост на гэты момант быў 91 год) быў на месцы запуску і развітаўся з «Паркерам».

 
Запуск Parker Solar Probe ракетай-носьбітам Delta IV Heavy з мыса Канаверал 12 жніўня 2018 года

Навуковыя задачы правіць

  • Вызначэнне структуры і дынамікі магнітных палёў у крыніцах сонечнага ветру.
  • Выяўленне ўзроўню энергіі, выпусканай каронай Сонца, і паскарэння сонечнага ветру.
  • Вызначэнне таго, якія механізмы паскараюць і пераносяць энергетычныя часціцы.
  • Вывучэнне часціц плазмы каля Сонца і іх ўздзеянне на сонечны вецер і ўтварэнне энергетычных часціц[4].

Даследаванні правіць

Для дасягнення пастаўленых навуковых задач, будуць праведзены пяць асноўных эксперыментаў даследаванняў[5]:

План палёту правіць

Пасля першага пралёта Венеры зонд выйдзе на эліптычную арбіту з перыядам 150 дзён (2/3 ад перыяду Венеры), робячы 3 абароты, калі Венера робіць 2. Пасля другога пралёта, перыяд памяншаецца да 130 дзён. Менш чым праз 2 абароту (198 дзён), КА сустрэцца з Венерай у трэці раз. Гэта скароціць перыяд да паловы венерыянскага, або каля 112,5 дзён. На чацвёртую сустрэчу перыяд будзе складаць 102 дня. Праз 237 дзён зонд сустрэне Венеру ў пяты раз, і перыяд скароціцца да 96 дзён, 3/7 ад венерыянскага. КА робіць 7 абаротаў, калі Венера робіць толькі 3. Шостая сустрэча, амаль праз два гады пасля папярэдняй, скароціць перыяд да 92 дзён (2/5 ад венерианского). Пасля яшчэ пяці абаротаў, зонд сустрэнецца з Венерай у сёмы і апошні раз, памяншаючы перыяд да 88-89 дзён, дазволіўшы падысці бліжэй да Сонца[6].

29 кастрычніка 2018 года NASA паведаміла, што зонд Паркер падышоў да Сонца на рэкордную адлегласць і пабіў дасягненне, пастаўленае апаратам Геліяс 2  (англ.) у 1976 годзе. Акрамя гэтага, Паркер развіў і рэкордную хуткасць адносна Сонца. Раней гэтыя рэкорды складалі 42,73 млн км і 246960 км/г адпаведна[7][8].

Год Падзеі
Студзень Люты Сакавік Красавік Май Чэрвень Ліпеня Жнівень Верасень Кастрычнік Лістапад Снежань
2018 12 жніўня
Запуск
28 верасня
Першы пралёт у Венеры
(перыяд 150 дзён)
1 лістапада
Перыгелій #1
2019 31 сакавіка
Перыгелій #2
28 жніўня
Периыгелій #3
21 снежня
Другі пралёт у Венеры
(перыяд 130 дзён)
2020 24 студзеня
Перыгелій #4
2 чэрвеня
Перыгелій #5
22 верасня
Перыгелій #6
6 ліпеня
Трэці пралёт у Венеры
(перыяд 112,5 дзён)
2021 13 студзеня
Перыгелій #7
24 красавіка
Перыгелій #8
5 жніўня
Перыгелій #9
16 лістапада
Перыгелій #10
16 лютага
Чацвёрты пралёт у Венеры
(перыяд 102 дні)
11 кастрычніка
Пяты пралёт у Венеры
(перыяд 96 дзён)
2022 21 лютага
Перыгелій #11
28 мая
Перыгелій #12
1 верасня
Перыгелій #13
6 снежня
Перыгелій #14
2023 13 сакавіка
Перигелий #15
17 чэрвеня
Перыгелій #16
23 верасня
Перыгелій #17
24 снежня
Перыгелій #18
16 жніўня
Шосты пралёт у Венеры
(перыяд 92 дні)
2024 25 сакавіка
Перыгелій #19
25 чэрвеня
Перыгелій #20
25 верасня
Перыгелій #21
19 снежня
Перигелий #22
Першае блізкае набліжэнне да Сонца
2 лістапада
Сёмы пралёт у Венеры
(перыяд 88 дзён)
2025 18 сакавіка
Перыгелій #23
14 чэрвеня
Перыгелій #24
10 верасня
Перыгелій #25
D7 снежня
Перыгелій #26
 
Графік хуткасці і адлегласці ад Сонца зонда ад запуску да 2026 года. Абазначэнні: -: Перыгелій; -: Пралёт

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Первую миссию к Солнцу назвали в честь первооткрывателя солнечного ветра // nplus1.ru, май 2017
  2. Экваториальный радиус равен 6,955×108 м
  3. «Зонд „Паркер“ отправился к Солнцу», nplus1 12 авг 2018
  4. Новости высоких технологий Архівавана 15 красавіка 2015.
  5. JHUAPL. Parker Solar Probe: Spacecraft (англ.). parkersolarprobe.jhuapl.edu. Праверана 13 жніўня 2018.
  6. JHUAPL. Parker Solar Probe: The Mission (англ.). parkersolarprobe.jhuapl.edu. Праверана 13 жніўня 2018.
  7. Garner, Rob (2018-10-29). "Parker Solar Probe Breaks Record, Becomes Closest Spacecraft to Sun". NASA [англійская]. Праверана 2018-10-30. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2018. Праверана 3 лістапада 2018.
  8. Редакция ПМ (2018-10-30). "Зонд «Паркер» подошел на рекордно близкое расстояние к Солнцу". Популярная механика [руская]. Праверана 2018-10-30.

Спасылкі правіць