Парк Чалюскінцаў

Парк Чалюскінцаў — парк культуры і адпачынку ў Мінску, створаны на месцы леса Ваньковіча, названы ў гонар чалюскінцаў. Плошча парку складае 78 гектараў, частку яго займаюць атракцыёны. Побач з ім знаходзяцца Дзіцячая чыгунка, Батанічны сад, станцыя метро Парк Чалюскінцаў.

Парк Чалюскінцаў

Асноўная інфармацыя
Тыппарк культуры і адпачынку[d]
Плошча78 га
Дата заснавання1928 
Размяшчэнне
53°55′19″ пн. ш. 27°37′00″ у. д.HGЯO
Краіна
МетроПарк Чалюскінцаў 
Парк Чалюскінцаў (Мінск)
Парк Чалюскінцаў
Парк Чалюскінцаў
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Раней на месцы парку размяшчаўся лясны масіў, які называлі «Камароўскі лес», ці Лес Ваньковіча, таму першапачаткова планавалася назва «Камароўскі парк». Парк быў перайменаваны ў 1934 годзе ў Парк Чалюскінцаў у гонар удзельнікаў савецкай экспедыцыі на параходзе «Чалюскін», якая скончылася затапленнем судна і эвакуацыяй.

Месца масавых рэпрэсій правіць

Паводле кнігі ўспамінаў беларускага пісьменніка Францішка Аляхновіча «У капцюрох ГПУ» у Камароўскім лесе адбываліся расстрэлы зняволеных Мінскай турмы НКУС[1].

Тэрыторыя сённяшняга парку перад Другой сусветнай вайной знаходзілася па-за межамі Мінску. У гэтай мясцовасці з канца 1920-х гг. знаходзілася закрытая тэрыторыя, якая выкарыстоўвалася АДПУ. З таго часу і да прыходу нямецкіх войскаў летам 1941 г. там адбываліся пакаранні смерцю і пахаванні ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Паводле меркавання гісторыкаў большая частка расстраляных тут людзей была пакарана смерцю да стварэння месца расстрэлаў у Курапатах пад канец 1920-х і ў пачатку 1930-х гг. Дакладная лічба ахвяр палітычнага пераследу, якія пахаваныя тут, невядомая, мяркуецца, што яна складае некалькі тысяч. У непасрэднай блізкасці ад закрытай тэрыторыі паміж 1928 і 1933 гг. быў створаны Парк Чалюскінцаў, які выкарыстоўваўся як месца адпачынку. Пасля Другой сусветнай вайны закрытая тэрыторыя далучаная да парку адпачынку.[2]

Другая сусветная вайна правіць

У час Другой сусветнай вайны на тэрыторыі сённяшняга парку знаходзіўся лагер ваеннапалонных, створаны Вермахтам, у якім памерлі тысячы чырвонаармейцаў. Іх целы былі закапаны ў ананімных брацкіх магілах[2].

Пасляваенны час правіць

Пасля вызвалення Мінска ў 1944 г. тэрыторыя лагера была далучана да Парку Чалюскінцаў. Парэшткі забітых падчас ваенных гадоў людзей былі перанесены ў брацкую магілу, якая знаходзіцца паблізу брацкіх магілаў, створаных НКУС. У 1955 г. у гонар загінулых чырвонаармейцаў створаны мемарыял, магілы абкладзеныя камянямі[2].

У 1990 годзе па ініцыятыве Беларускага Народнага Фронту, Мартыралогу Беларусі і пісьменніка Васіля Хомчанкі была пабудавана невялікая капліца ахвярам АДПУ/НКУС. Спраектаваны паводле распрацовак Уладзіміра Слабодчыкава мемарыяльны знак вышынёй у два метры зроблены з дрэва, у яго цэнтры знаходзіцца чатырохканцовы крыж.[2]

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Аляхновіч Ф. У капцюрох ГПУ: Аповесць / Укладанне А.У.Жынкіна, Ю.Р.Чудзіна; Прадм. А. В.Бяляцкага; Паслясл. А. А. Дышлевіча. - Мн.: Маст. літ., 1994. - 238 с., партр. ISBN 5-340-01311-1.
  2. а б в г Месцы памяці ахвяр камунізму ў Беларусі / пад. рэд. Анны Камінскі. — 2011. — С. 116. — 278 с. Архівавана 11 чэрвеня 2015.

Спасылкі правіць