Партал:Гродна/Добры артыкул
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/63/%D0%97%D0%B0%D0%B1%D1%83%D0%B4%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B9%D0%A2%D1%80%D0%B0%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B9.jpg/220px-%D0%97%D0%B0%D0%B1%D1%83%D0%B4%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%B9%D0%A2%D1%80%D0%B0%D0%B5%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B9.jpg)
Ву́ліца Вялі́кая Трае́цкая — вуліца ў гістарычным цэнтры Гродна, адна з самых старажытных у горадзе. Гістарычная назва вернутая ў пачатку 1990-х гадоў. Даўжыня — каля 700 метраў. Па вуліцы ходзіць грамадскі транспарт — тралейбус.
Праходзіць ад вуліцы Давыда Гарадзенскага да вуліцы Віленская праз месцы, якія ў мінулым складалі яўрэйскі квартал. Перпектыву вуліцы з боку Нёмана замыкае Стары замак. На вуліцы знаходзяцца прынамсі 2 будынкі сінагогі, адна з іх — Харальная, з’яўляецца адной з самых вялікіх у Беларусі.
Перасякаецца з вуліцамі Кастрычніцкая, Дамініканская, Найдуса. Рух транспарта ў два бакі, па адной паласе ў кожны бок.