Партал:Старажытны Рым/Выбраная асоба

Лу́цый Дамі́цый Аўрэлія́н (лац.: Lucius Domitius Aurelianus), больш вядомы як Аўрэлія́нрымскі імператар у 270275 гадах.

Аўрэліян быў другім з некалькіх «салдацкіх імператараў» (першым быў Клаўдзій II), якія вельмі паспяхова кіравалі і здолелі ўмацаваць Рымскую імперыю. У гады кіравання Аўрэліяна імперыя была ўз'яднана: мяцежныя Гальская імперыя і Пальмірскае царства былі зноў далучаны да Рыма, а прыгранічныя варварскія плямёны былі пераможаны. Яго поспехі шмат у чым спрыялі завяршэнню крызісу III стагоддзя і стабілізацыі дзяржавы.

(далей…)