Партнёрства дзеля міру

Партнёрства дзеля міру (англ.: Partnership for Peace — PfP) — праграма двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва НАТА з краінамі, якія не з’яўляюцца членамі арганізацыі (перш за ўсё, з усходнееўрапейскімі і постсавецкімі), распачатая ў 1994 годзе па ініцыятыве ЗША. Першапачаткова ахоплівала 34 дзяржавы, пасля частка ўдзельнікаў непасрэдна ўвайшла ў склад альянсу, а супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю было прыпынена (адпаведна ў 2014 і 2021)[1][2].

Карта краін-членаў ПДМ.      Цяперашнія ўдзельнікі праграмы     Былыя ўдзельнікі праграмы, цяпер члены НАТА

Мэта праграмы — спрыянне правядзенню ваенных рэформаў, стварэнне эфектыўных ваенных інстытутаў, забеспячэнне грамадзянскага кантролю над узброенымі сіламі, развіццё міратворчага і гуманітарнага патэнцыялу. Згодна з праграмай, у выпадку ўзнікнення прамой пагрозы іх тэрытарыяльнай цэласнасці, палітычнай незалежнасці ці бяспекі, яе ўдзельнікі могуць правесці кансультацыі з краінамі-членамі НАТА (так, згодна з інфармацыяй WikiLeaks, гэтым правам паспрабавала скарыстацца Грузія падчас узброенага канфлікту 2008 года[3]).

Сённяшнія партнёры правіць

Шэрым колерам у табліцы вылучаны краіны, з якімі НАТА прыпыніла ўсе віды грамадзянскага і ваеннага супрацоўніцтва.

Краіна-удзельнік Хто падпісаў Дата
  Аўстрыя Міністр замежных справаў Алаіз Мак 10.02.1995
  Азербайджан Прэзідэнт Гейдар Аліеў 04.05.1994
  Арменія Міністр замежных спраў Ваган Папазян 05.10.1994
  Беларусь Міністр замежных спраў Уладзімір Сянько 11.01.1995
  Боснія і Герцагавіна Старшыня Прэзідыума Небайша Радманавіч 14.12.2006
  Грузія Міністр замежных спраў Аляксандр Чыкваідзэ 23.03.1994
  Ірландыя Міністр замежных спраў Дэвід Эндрус 01.12.1999
  Казахстан Міністр замежных спраў Канат Саўдабаеў 27.05.1994
  Кыргызстан Прэзідэнт Аскар Акаеў 01.06.1994
  Мальта Прэм’ер-міністр/Міністр замежных спраў Гвіда дэ Марка 26.04.1995
  Малдова Прэзідэнт Мірча Снегур 16.03.1994
  Расія[4] Міністр замежных спраў Андрэй Козыраў 22.06.1994
  Сербія Прэзідэнт Борыс Тадзіч 14.12.2006
  Таджыкістан Паўнамоцны прадстаўнік Шарыф Рахімаў 20.02.2002
  Туркменістан Намеснік Старшыні Кабінета міністраў Барыс Шыхмурадаў 10.05.1994
  Украіна Міністр замежных спраў Анатоль Зленко 08.02.1994
  Узбекістан Міністр замежных спраў Саідмухтар Саідкасімаў| 13.07.1994
  Фінляндыя Міністр замежных спраў Хэйкі Хаавісто 09.05.1994
  Швейцарыя Міністр замежных спраў Флавіа Коці 11.12.1996
  Швецыя Міністр замежных спраў Маргарэт аф Углас 09.05.1994

Былыя ўдзельнікі праграмы правіць

Краіна-удзельнік Хто падпісаў Дата далучэння да праграмы Дата ўступлення ў НАТА
  Албанія Прэзідэнт Салі Берыша 23.02.1994 01.04.2009
  Балгарыя Прэзідэнт Жэлю Жэлеў 14.02.1994 29.03.2004
  Венгрыя Міністр замежных спраў Геза Есенскі 08.02.1994 12.03.1999
  Латвія Прэм’ер-міністр Валдзіс Біркавс 14.02.1994 29.03.2004
  Літва Прэзідэнт Альгірдас Бразаўскас 27.01.1994 29.03.2004
  Польшча Прэм’ер-міністр Вальдэмар Паўляк 02.02.1994 12.03.1999
  Румынія Міністр замежных спраў Тэадор Мелешкану 26.01.1994 29.03.2004
  Паўночная Македонія Кіраўнік Урада Бранка Црвенкоўскі 15.11.1995 27.03.2020
  Славакія Прэм’ер-міністр Уладзімір Меч’яр 09.02.1994 29.03.2004
  Славенія Прэм’ер-міністр Янэз Дрновшэк 30.03.1994 29.03.2004
  Харватыя Міністр замежных спраў Таніна Піцула 25.05.2000 01.04.2009
  Чарнагорыя Прэзідэнт Філіп Вуянавіч 14.12.2006 05.06.2017
  Чэхія Прэм’ер-міністр Вацлаў Клаўс 10.03.1994 12.03.1999
  Эстонія Міністр замежных спраў Юры Луйк 03.02.1994 29.03.2004

Патэнцыйныя ўдзельнікі праграмы правіць

Рэспубліка Кіпр з’яўляецца адзіным членам Еўрапейскага саюза, якія не ўдзельнічаюць у праграме. Турцыя ў сілу таго, што не прызнае Кіпр, блакуе супрацоўніцтва гэтай дзяржавы з НАТА[5], паколькі канфлікт паміж турэцкай і грэцкай часткамі вострава Кіпр застаецца нявырашаным.

Рэспубліка Косава, якая тэрытарыяльна знаходзіцца ў Еўропе, не ўдзельнічае ў праграме, так як чатыры краіны, якія не прызнаюць суверэнітэту Косава, перашкаджаюць супрацоўніцтву гэтай дзяржавы з НАТА.

Расія і НАТА правіць

Упершыню аб праграме «Партнёрства дзеля міру« прэзідэнту Расіі Барысу Ельцыну паведаміў дзяржсакратар ЗША Уорэн Крыстафер 22 кастрычніка 1993 года падчас свайго візіту ў РФ. Прыхільнікі неадкладнага пашырэння Паўночнаатлантычнага альянсу крытыкавалі праграму, лічачы гэта саступкам Маскве і здрадай інтарэсаў усходнееўрапейскіх дзяржаў, аднак па стане на сярэдзіну 90-х гадоў у кіраўніцтве ЗША яшчэ не было кансенсусу адносна далейшага пашырэння НАТА на ўсход і ўзаемадзеяння паміж Расіяй і блокам[6].

22 чэрвеня 1994 года ў Брусэлі было падпісана пагадненне «Партнёрства дзеля міру», якое выводзіла Маскву і альянс на новы ўзровень прагматычнага супрацоўніцтва. 7 чэрвеня 2007 года Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі У. Пуцін падпісаў Федэральны закон N 99-ФЗ «Аб ратыфікацыі пагаднення паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі Паўночнаатлантычнага дагавора і іншымі дзяржавамі, якія ўдзельнічаюць у праграме «Партнёрства дзеля міру», аб статусе іх сіл ад 19 чэрвеня 1995 года і дадатковага пратакола да яго».

У сакавіку 2014 года адносіны паміж Расіяй і НАТА абвастрыліся з-за Крымскага крызісу. 1 красавіка 2014 года на сустрэчы міністраў замежных спраў краін-членаў НАТА ў Брусэлі альянс абвясціў аб прыпыненні ўсіх відаў грамадзянскага і ваеннага супрацоўніцтва з Расіяй, фактычна паралізаваўшы работу Савета Расія—НАТА (застаўся толькі палітычны дыялог на ўзроўні паслоў і вышэй) — такім чынам, блок НАТА ў аднабаковым парадку спыніў дзеянне пагаднення аб партнёрстве з Расіяй[7][8][9].

На саміце НАТА у ліпені 2016 года Расія была прызнаная асноўнай пагрозай бяспекі для Альянсу, а яе стрымліванне было афіцыйна абвешчана новай місіяй НАТА[10][11].

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. "НАТО приостанавливает военное сотрудничество с Россией". РИА Новости. 2014-04-01.
  2. "НАТО свернула канал диалога и приостановило сотрудничество с Белоруссией". ТАСС. 2021-11-23.
  3. "Еще раз про войну. Подборка материалов Wikileaks о российско-грузинском конфликте". lenta.ru. 2010-12-01.
  4. "Федеральный закон от 7 июня 2007 г. N 99-ФЗ "О ратификации Соглашения между государствами - участниками Североатлантического договора и другими государствами, участвующими в программе "Партнерство ради мира", о статусе их Сил от 19 июня 1995 года и Дополнительного протокола к нему"". «Российская газета», Федеральный выпуск № 0(4390). 2007-06-16.
  5. Ayhan Simsek. Cyprus a sticking point in EU-NATO co-operation // Southeast European Times, 14 июня 2007 года.
  6. "Путин все время обвиняет США в нарушении обещания не расширять НАТО на восток. А его кто-то давал? The New Yorker — об одной фразе из 1990 года, которая сейчас грозит Европе новой войной". Meduza. 2022-01-29.
  7. BBC News. НАТО приостанавливает всякое сотрудничество с Россией. Россия: BBC News (1 красавіка 2014). Праверана 1 красавіка 2014.
  8. Statement by NATO Foreign Ministers (англ.). NATO (1 красавіка 2014). — «6. We have decided to suspend all practical civilian and military cooperation between NATO and Russia. Our political dialogue in the NATO-Russia Council can continue, as necessary, at the Ambassadorial level and above, to allow us to exchange views, first and foremost on this crisis.»  Праверана 24 жніўня 2014.
  9. Персоны нон-НАТО // Коммерсантъ, 11.04.2015
  10. Саммит НАТО принял решение усилить восточный фланг — РИА Новости, 08.07.2016
  11. http://www.kremlin.ru/events/president/news/53883

Спасылкі правіць