Партрэт Гераніма Фларыяна Радзівіла (Весэль)

Партрэт Гераніма Фларыяна Радзівіла намаляваны гданьскім партрэтыстам Якубам Весэлем  (ням.) у 1746 годзе. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага музея ў Варшаве.

Якуб Весэль[d]
Партрэт Гераніма Фларыяна Радзівіла. каля 1746
Матэрыял алейныя фарбы[1] і палатно[1]
Нацыянальны музей у Варшаве, Варшава
(інв. MP 2436 і MP 2436 MNW)

Гісторыя правіць

Паходзіць са збораў Нясвіжскага замка. У 1950 годзе на загад уладаў СССР гэты партрэт перадалі Польшчы, цяпер ён захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.

У Нясвіжскім замку знаходзіцца копія партрэта.

Апісанне правіць

Геранім Фларыян Радзівіл паказаны ў поўны рост з шабляй у касцюме па венгерскай модзе, на фоне разгарнутай чырвонай мантыі на гарнастаевым падбоі  (ням.). На заднім плане на фоне калон можна ўбачыць княжаскую мітру[2]. Цераз плячо ў яго перакінута стужка ордэна Святога Хуберта  (руск.).

Выстаўкі правіць

  • Złote czasy Rzeczypospolitej, 2011-05-17-2011-09-04, Madyt
  • Jacob Wessel i jego wiek. Portret ponad wszystko, 2005-12-14-2005-02-26, Muzeum Narodowe w Gdańsku
  • Galeria Sztuki Dawnej, 2022-09-01-2022-09-01

Парная выява правіць

 
Я. Весэль. Партрэт Магдалены Радзівіл

Парай да выявы Іераніма Фларыяна Радзівіла з’яўляецца партрэт яго жонкі Магдалены, народжанай Чапскай (? — пасля 1761), які таксама захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага музея ў Варшаве і мае інвентарны нумар MP 2437.

Зноскі

Спасылкі правіць