Партрэт Марыі Юзэфы

«Партрэт Марыі Юзэфы» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў 1730-я гг., верагодна, Луі дэ Сільвестрам (1675—1760). Сучаснае месцазнаходжанне невядома. Памер карціны — 206 × 137 см[1].

мерк. Луі дэ Сільвестр
Партрэт Марыі Юзэфы. 1730-я
Матэрыял алейныя фарбы і палатно
Памеры 206 × 137 см
невядома

У інвентары 1857 г. запісаны пад № 57. Знаходзіўся ў Мазайкавай зале Нясвіжскага замка. На той момант імя асобы было невядома. Яе лічылі меркаваным вобразам Кацярыны II. Апошні раз нясвіжскі партрэт ужо пад імем Марыі Юзэфы згаданы ў вопісе 1939 г. Твор быў у Зорнай зале. Захаваўся фотаздымак у Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук. Пасля 1939 г. партрэт вывезены ў Мінск, адкуль, верагодна, трапіў у Германію[1].

Партэт Марыі Юзэфы. Луі дэ Сільвестр, 1733 

Існуе амаль ідэнтычная выява Марыі Юзэфы, напісаная мастаком Луі дэ Сільвестрам у 1733 г. Партрэт знаходзіцца ў прыватнай калекцыі і прадаваўся на аўкцыёне ў Францыі ў 2010 г. Можна заўважыць супадзенне агульнай кампазіцыі ў напісанні мадэлі і фону. Аднак партрэт з аукцыёна адрозніваецца крыху большымі памерамі і адсутнасцю фігуры пажа[1].

Апісанне правіць

На партрэце адлюстравана Марыя Юзэфа (1699—1757), старэйшая дачка Іосіфа I Габсбургскага, імператара Свяшчэннай Рымскай імперыіі і Вільгельміны Амаліі Брансвік-Люнебургскай. Марыя Юзэфа была жонкай караля Аўгуста III. Твор выкананы на вельмі высокім узроўні. Марыя Юзэфа адлюстравана ў поўны рост, побач таксама намаляваны паж, які падтрымлівае накідку, падшытую футрам гарнастая  (ням.). Безумоўна, гэта парадны партрэт каралевы[1].

Крыніцы правіць

  1. а б в г Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.