Партрэт Януша Радзівіла (Шульц)
Партрэт Януша Радзівіла, гетмана вялікага літоўскага, намаляваны прыдворным мастаком польскіх каралей Даніэлем Шульцам . Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь[1].
| ||
Даніэль Шульц[d] | ||
Партрэт Януша Радзівіла. каля 1652 | ||
Матэрыял | палатно і алейныя фарбы | |
---|---|---|
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск | ||
(інв. ЗЖ-144) |
Гісторыя правіць
Паходзіць з калекцыі Радзівілаў у Нясвіжы (№ 71; да 1941). Захоўваўся ў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР да 1941 года, фондах Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (з 1948), у Дзяржаўным музеі БССР (з 1957 да 1968)[1].
Рэстаўрыраваны ў 4 чвэрці XIX стагоддзя[2], потым у Дзяржаўным Рускім музеі М. М. Маркавым і А. Б. Брындаравым у 1966—1976 (Ленінград)[1].
Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск)[1].
Апісанне правіць
На партрэце Януш паказаны ў доўгім аксамітным жупане карычнева-залацістага колеру, са стаячым каўняром, які зашпілены да таліі на рад шчыльна пасаджаных залатых гузікаў з устаўкамі каштоўных камянёў[3]. Жупан падперазаны мяккім персідскім ці кітайскім поясам у тон жупану, зверху накінута на плечы ярка-чырвоная, падбітая чорным футрам дэлія, сашчэпленая пад горлам круглай залатой чапрагай, якая дапаўняецца шырокім залатым з камянямі ланцугом з фігурнай засцежкай[3].
На нагах саф’янавыя боты жоўтага колеру з вострым наском і невялікім (на палову пяты) слоеным скураным абцасам. Галава Януша Радзівіла па шляхецкім звычаі высока падбрыта, толькі на макушцы пакінуты традыцыйны чуб. Збрытая і бародка, замест яе — доўгія вусы[3].
Копіі правіць
У Нацыянальным музеі ў Варшаве (інв. 1851) ёсць копія «Партрэт у лаўровым вянку » з серыі партрэтаў у лаўровым вянку, які да 1950 года захоўваўся у МГВАВ[1].
Выстаўкі правіць
- Другое нараджэнне партрэтаў з Нясвіжа і Гродна. Мінск. 1982
- Партрэты з Нясвіжа і Гродна. Каўнас. Яраслаўль. 1983
- Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985
- Партрэты знакамітых постацяў даўняй Рэчы Паспалітай у мінскіх зборах. Кракаў. 1991
- Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991
- Дзе Усход сустракаецца з Захадам. Варшава. 1993
- Партрэты XVI—XVIII стст. з Нясвіжа. Мінск. 1994
Зноскі
- ↑ а б в г д Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — 2003. — С. 92-93. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
- ↑ Inwentarz obrazow nieswieskich я 4 cwierci w. XIX, rkps., Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Мінск.: Ф. 694. Воп. 1. інв. N 276. S. 29. K. 7 № 771
- ↑ а б в Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5
Літаратура правіць
- Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5
- Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — 2003. — С. 69-70. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.